be

Навіны

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску
2025-01-10 21:32
Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску
Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме.Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва....
Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
2025-01-10 21:22
Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
Беларускія праваабаронцы выступілі з заявай аб недапушчальнасці выкарыстання мовы варожасці і праяваў нацыянальнай нецярпімасці. У дакуменце змяшчаецца заклік да літоўскіх уладаў правесці ўважлівае расследаванне інцыдэнтаў, звязаных з дыскрымінацыяй, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Сумесную...
Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана
2025-01-10 21:10
Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана
Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz.Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.Анатацыя на сайце выдавецтва...
Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
2025-01-09 21:47
Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыкантка і рэканструктарка традыцыйных і гістарычных беларускіх строяў і тэкстыльных тэхнік. Таленавітая  асоба, якая мужна ўспрыняла сваю цяжкую хваробу, не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла сваё жыццё. Гаворыць Кацярына Ваданосава:– ...
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone
2025-01-09 20:53
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone
У 2025 годзе Kamunikat працягвае радаваць аматараў беларускай літаратуры харошымі навінамі! Пры дапамозе добрых людзей у нас з'явілася аплікацыя для праслухоўвання аўдыёкніг праз iPhone!!! І яна без абмежаванняў працуе ў тым ліку ў Беларусі.Праграму можна загрузіць з AppStore і атрымліваць задавальненне...
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя
2025-01-09 18:26
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя
У эфіры Еўрарадыё — святар беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве протаіерэй Георгій Рой.Сёння беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі дзве яго часткі назапашваюць розны жыццёвы досвед. І калі сітуацыя зменіцца і тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, зможа вярнуцца на...
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
2025-01-08 18:03
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”.У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела.Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu....
Болей »
Калядныя апавяданьні
epub

Калядныя апавяданьні


Дранько-Майсюк Леанід

Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца... Болей »

Калядная вячэра. Белыя птахі
pdf

Калядная вячэра. Белыя птахі

Вершы
Дэбіш Анатоль, Дэбіш Васіль

Перад вамі кніга вершаў братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ. Нарадзіліся яны ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна. Абодва скончылі Мінскі інстытут культуры. Жывуць і працуюць у Брэсце. Анатоль — дырэктар Дома культуры, Васіль — выкладчык у вучылішчы. Хоць яны і блізняты, вершы іх зусім непадобныя.... Болей »

Каляднае пасланьня Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана Першагіярарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
pdf

Каляднае пасланьня Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана Першагіярарха Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы


Ёван, архіяпіскап і Першагіярарх БАПЦ

У Віфляеме “былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.” І зьвярнуўся да іх агел: “Ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь” (Лк. 2:8, 10-11). Аб якой радасьці дабравесьціў... Болей »

Калядоўшчыкі
pdf

Калядоўшчыкі

Калядкі і калядныя песні з гульнямі
Куліковіч М.

Ідуць калядоўшчыкі па вуліцы, вітаюць усіх, віншуюць, а ў адказ нуль эмоцый, ні ўсмешак, ні ніякіх праяваў радасці. Яшчэ весялей было ў метро, калі спадарыня, якая сядзіць у будцы адмовілася бясплатна прапускаць калядоўшчыкаў - прыйшлося нахабна ісці на пралом і са словам "дзякуй!" калядоўшчыкі нахабна... Болей »

На Каляды
pdf

На Каляды

містэрыя ў 4-х актах, паводле народнага
Акулін Эдуард

Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў... Болей »

Калядны ранак
pdf

Калядны ранак

кніга вершаў
Пракаповіч Ігар

Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле.... Болей »

Фабрыка Міжрэчча
pdf

Фабрыка Міжрэчча

ад паперні да вадаспада
Сіўко Франц

На мяжы XIX–XX стагоддзяў прыкладна дзесяцікіламетровая адлегласць ніжняга цячэння ракі Вяты, левага прытока Заходняй Дзвіны, змяшчала шэсць вадзяных прадпрыемстваў. Найбольш вядомае з іх – паперня (пазней – млын, затым – гідраэлектрастанцыя) у фабрычным пасяленні (асадзе) Міжрэчча. Гісторыі яго з’яўлення... Болей »

Рэпатрыяцыя...

Рэпатрыяцыя...


Чыгрын Сяргей

Даследаванне Сяргея Чыгрына, прысвечана рэпатрыяцыі беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. Аўтар на працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з 2000 года, ездзіў па Гродзеншчыне і запісваў успаміны беларусаў, якія не па сваім уласным жаданні пакінулі родныя мясціны на Беласточчыне пасля Другой сусветнай... Болей »

Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота

Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота

Беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка (1925-1929)
Севярынец Ганна

Кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь», якую рэдагаваў вядомы пісьменнік Міхась Чарот. Скразная тэма кнігі – беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка. Беларусізацыя, жыццё... Болей »

Моц смаку

Моц смаку

беларуская кухня
Качук Юры

Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі, прачытайце гэтую кнігу. Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць васу дзіўны свет. Ён нашмат страшнейшы за дарослы: здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў ужо ведае тое, што не па... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org