be

Навіны

Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыякніг на iPhone
2025-01-08 21:53
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыякніг на iPhone
У 2025 годзе Kamunikat працягвае радаваць аматараў беларускай літаратуры харошымі навінамі! Пры дапамозе добрых людзей у нас з'вілася аплікацыя для праслухоўваньня аўдыякніг праз iPhone!!! І яна без абмежаванняў працуе ў тым ліку ў Беларусі.Праграму можна загрузіць з AppStore і атрымліваць задавальнне...
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
2025-01-08 18:03
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”.У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела.Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu....
Падарунак чытачам – новая кніга пра Алеся Бяляцкага
2025-01-08 17:37
Падарунак чытачам – новая кніга пра Алеся Бяляцкага
Навагодні падарунак! Вашай увазе і прачытанню новая кніга “Алесь. За беларускае жыццё…”, прысвечаная Нобелеўскаму лаўрэату прэміі міру Алесю Бяляцкаму. Выданне стала магчымым дзякуючы супольнай працы трох беластоцкіх структураў: Беларускага Радыё Рацыя, тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і Цэнтра Грамадзянскай...
Насуперак цэнзуры – новая кніга ад Камуніката
2025-01-05 18:00
Насуперак цэнзуры – новая кніга ад Камуніката
Сёння мы аддалі ў друк чарговую кнігу Васіля Быкава з аповесцямі «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі».Замовы прымаюцца тут – высылка пасля 20 студзеня 2025.Гэта адны з найбольш драматычных твораў Васіля Быкава. Драматычных не толькі па змесце, але і па лёсе. Калі аповесць «Мёртвым не баліць» знаходзілася...
«І ўсё ж я чалавек з паперы». Аб чым новая кніга Альгерда Бахарэвіча?
2025-01-05 17:30
«І ўсё ж я чалавек з паперы». Аб чым новая кніга Альгерда Бахарэвіча?
У канцы восені выдавецтва «Янушкевіч» парадавала чытачоў новай кнігай Альгерда Бахарэвіча, якая называеца «Папяровы голем». Уважліва прачыталі кнігу і паспрабавалі разабрацца з тым, якія ідэі агучыў у ёй аўтар. Першае, з чаго варта было б пачаць: а што сабой уяўляе новы твор Бахарэвіча? «Папяровы голем»...
«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
2025-01-05 16:34
«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.Пагаварылі зь ёй пра любоў да беларускіх кніг і...
«Кожны новы строй — гэта даследаванне». Вялікая гутарка з Кацярынай Ваданосавай пра рэканструкцыю, расчараванне і натхненне
2025-01-04 12:05
«Кожны новы строй — гэта даследаванне». Вялікая гутарка з Кацярынай Ваданосавай пра рэканструкцыю, расчараванне і натхненне
Кацярына Ваданосава вядомая як спявачка і тэлевядоўца, а таксама як моцная жанчына, што змагаецца з ракавым захворваннем. Акрамя таго, Кацярына займаецца рэканструкцыяй гістарычных і этнаграфічных строяў. Выставу калекцыі строяў яе аўтарства паказваюць у Польшчы ўжо трэці раз — спачатку ў Цеханоўцы...
Болей »
Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году

Дыхтоўны альбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына” адкрывае чытачам унікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне амаль сто годаў таму. Каштоўнас
Дабачэўская В. А., уклад., аўт. тэксту і камэнт.

Дыхтоўны альбом “Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году: захаваная спадчына” адкрывае чытачам унікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне амаль сто годаў таму. Каштоўнасьць гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць: экспэдыцыя... Болей »

У светлую будучыню!

У светлую будучыню!

Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)
Гужалоўскі Аляксандр

З выкарыстаннем вялікай колькасці архіўных першакрыніц, перыядычных выданняў, гістарычнай літаратуры разглядаецца важны перыяд беларускай савецкай гісторыі, вядомы пад назвай «адліга». Крытыка культу асобы і рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, асваенне космасу і мірнай атамнай энергіі, эканамічныя... Болей »

У конца края

У конца края


Брило Сабина

Сабина Брило (родилась в 1974 г.) - журналистка, поэт. Автор трех поэтических книг: «Это буквы» (Минск, 2016), «Я и другие люди» (Минск, 2019), «Пгаз ВИэНо» (Вильнюс, 2019, пер. на литовский язык Г Граяускаса). Стихи, публицистику, эссе и короткую прозу пишет на русском и белорусском языках. Для этой... Болей »

шыба без шкла

шыба без шкла


Іофе Кася

Кася Іофе (Кацярына Навіньскі, раней Кавалёнак-Глухоўская і Глухоўская па пашпарце) - беларуская паэтка, псіхатэрапеўтка, перакладчыца. Нарадзілася 2 чэрвеня 1995 г. у Мінску. З’яўляеццаў друку з 2009 г. ад публікацый прозы ў часопісе «Дзеяслоў». Сябра беларускага ПЭН-цэнтра з 2021 г. Пасля пратэстаў... Болей »

Амаль

Амаль


Бурлак Вера

Вера Бурлак - беларуская пісьменніца, перакладчыца. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ. Аўтарка вершаваных кніг «За здаровы лад жыцьця» (2003), «Забі ў сабе Сакрата» (разам з В. Жыбулем, 2008), «Дзеці і здані» (2012), «Rękę do nogi» (2013, з перакладам на польскую... Болей »

(не)магчымасць пісьма

(не)магчымасць пісьма


Хоббель Марына

Марына Хоббель - пісьменніца, перакладчыца і рэдактарка. Нарадзілася ў Мінску, пераехала ў Нарвегію ў 2003 годзе. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, кандыдат філалагічных навук, магістр гісторыі культуры ўніверсітэта Осла. Піша на рускай, беларускай і нарвежскай мовах. Перакладчыца паэзіі і прозы... Болей »

Там, за сцяной

Там, за сцяной


Нядбай Таццяна

Таццяна Нядбай - літаратарка, перакладчыца, праваабаронца, менеджарка культурніцкіх праектаў. Нарадзілася ў Полацку. Вучылася ў Мінску. Пасля арышту ў 2006 годзе паступіла ў аспірантуру ў Люблін, абараніла там дысертацыю па гісторыі беларускай літаратуры. У 2015 годзе вярнулася ў Беларусь. 3 2017 па... Болей »

Як пазбыцца Маматута

Як пазбыцца Маматута

дзіцячыя вершы для дарослых
Мартысевіч Марыя

Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.... Болей »

Зямля над белай ракой

Зямля над белай ракой


Сцепанюк Андрэй

Андрэй Сцепанюк нарадзіўся (1963 г.) і жыве ў Бельску-Падляшскім. Закончыў бельскую «тройку» і беларускі ліцэй у тым жа горадзе. Выпускнік Кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў выхавацелем, настаўнікам, бургамістрам, дырэктарам II Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай... Болей »

Турэмны зборнік: творы беларускіх палітвязняў

Турэмны зборнік: творы беларускіх палітвязняў

2020-2023

«Краты - толькі хэштэг» - гэта радок з верша, дасланага медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым з Валадаркі. #краты ўзятыя за аснову пры складанні гэтага зборніка твораў, напісаных у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах. У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, дзённікавыя запісы, успаміны, апавяданні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org