be

Навіны

«Каб дуды гучалі». З’явіўся Youtube-канал пра беларускую дуду
2025-01-15 20:36
«Каб дуды гучалі». З’явіўся Youtube-канал пра беларускую дуду
На Youtube з’явіўся канал Dudy By для тых, хто хоча навучыцца граць на беларускай дудзе ці ўдасканаліць сваё майстэрства. Канал запусціла аднайменная школа грання на дудзе ў Варшаве. Адзін з выкладчыкаў, Пятро Марчанка, распавёў нам пра праект.Канал на Youtube Dudy By змяшчае навучальныя відэа для тых...
Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” будуць на кніжным кірмашы ў Вільні
2025-01-15 20:14
Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” будуць на кніжным кірмашы ў Вільні
Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала свой удзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка. Таксама ў межах кірмаша пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.У дыскусіі з тэмай “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?” крамя...
Новае ў серыі “Паэты планеты” — лацінамоўны паэт Ян Секунд
2025-01-14 17:36
Новае ў серыі “Паэты планеты” — лацінамоўны паэт Ян Секунд
Серыя “Паэты планеты” папоўнілася новай кнігай — зборнікам любоўнай лірыкі лацінамоўнага нідэрландскага паэта Яна Секунда. Перастварыў па-беларуску вершы паліглот і перакладчык Лявон Баршчэўскі.Выдаў кнігу Раман Цымбераў. Купіць зборнік можна ў Менску ў “Акадэмкнізе”, а таксама ў ГЦ “Купалаўскі” пад...
Чалавек, які выхаваў цэлую плеяду беларускіх паэтаў і паэтак. Да 105-годдзя Міколы Аўрамчыка
2025-01-14 17:00
Чалавек, які выхаваў цэлую плеяду беларускіх паэтаў і паэтак. Да 105-годдзя Міколы Аўрамчыка
Сёння, 14 студзеня, спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта і пісьменніка Міколы Аўрамчыка, які стаў самым сапраўдным настаўнікам для многіх маладых паэтаў і паэтак у паваенны час. Расказваем пра жыццё гэтага нястомнага работніка беларускай культуры.Лёсавызначальная сустрэчаМікола...
«Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?» Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой
2025-01-14 15:33
«Хацелася б выдаць нешта аптымістычнае, з хэпі-эндам. Але як знайсьці такі твор?» Яраслаў Іванюк пра выданьне беларускіх кніг за мяжой
Беластоцкі Фонд Kamunikat.org — адзін з самых пасьпяховых выдаўцоў беларускіх кніг за мяжой.Зь ягоным прэзыдэнтам Яраславам Іванюком пагаварылі пра непадцэнзурнага Быкава і актуальнасьць ягоных твораў, аўдыёкнігі на іPhone і бэстсэлеры мінулага году.Пра непадцэнзурнага Быкава і запатрабаванасьць аўдыёкніг—...
Павел Анціпаў з новым раманам у Вільні
2025-01-14 15:27
Павел Анціпаў з новым раманам у Вільні
У выдавецтве “Мяне Няма” выйшаў біяграфічны раман Паўла Анціпава “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать”. А 16 студзеня аўтар прэзентуе навінку ў Вільні.Як гаворыцца ў анатацыі, герой кнігі знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае захаваныя смскі. Пра кожную з іх яму ёсць што ўспомніць...
Мацей Радзівіл: Захаванне беларускай культуры на эміграцыі — ключ да адраджэння Беларусі
2025-01-13 21:04
Мацей Радзівіл: Захаванне беларускай культуры на эміграцыі — ключ да адраджэння Беларусі
Нядаўна Мацей Радзівіл, спадчыннік аднаго з самых вядомых шляхецкіх родаў, быў уганараваны медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» . Узнагароду ўручыла Святлана Ціханоўская, адзначыўшы яго значныя намаганні ў захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі.Кажа Мацей Радзівіл:Я адчуваю сябе...
Болей »
Маё Падляшша
pdf

Маё Падляшша


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік „Маё Падляшша” быў надрукаваны ў 1993 г, аднак быў гатовы да друку ў 1986 г. У ГП БГКТ праляжаў 6 год. Амаль усе вершы са зборніка друкаваліся раней на старонках „Нівы”, ў каляндарах і ў выданнях ГП БГКТ. Пад кожным вершам паказаны год, калі ён быў напісаны. Рэдактарам зборніка быў беларускі... Болей »

Хвалі часу
pdf html

Хвалі часу


Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2000 годзе і большая частка вершаў раней друкавалася на старонках „Нівы”. Многія вершы - гэта ўспаміны аўтара з падарожжаў у Дуброўнік, у Капенгаген, а найбольш да розных мясцовасцяў ў Індыі, як Варанасі, Гая, Будгая, Наланда і яго рэфлексіі. Аўтар быў у індускіх ці буддыйскіх... Болей »

Стэпавы воўк
pdf

Стэпавы воўк


Гесэ Герман

Мастацкія творы разумеюцца і не разумеюцца вельмі па-рознаму. У большасці выпадкаў аўтар мастацкіх твораў не тая інстанцыя, якой належыць вырашаць, дзе ў чытачоў канчаецца разуменне і пачынаецца неразуменне. Сёй-той аўтар ужо знайшоў чытачоў, якім ягоны твор больш празрысты, чым яму самаму. Апрача таго... Болей »

Марыя Сцюарт
pdf

Марыя Сцюарт


Шылер Фрыдрых

Шылер Фрыдрых (Schiller Friedrich; 1759-1805), нарадзіўся ў горадзе Марбаху (герцагства Вюртэмберг) 10.11.1759 года ў сям'і вайсковага фельчара. Пасля чатырохгадовага навучання ў лацінскай школе ён быў адпраўлены вучыцца на медыка ў вайсковай школе-акадэміі паблізу Штутгарта. Гэтая навучальная ўстанова... Болей »

Ihumen Sawa Palmowski
html

Ihumen Sawa Palmowski


Mironowicz Antoni

W ostatnich latach ukazały się liczne publikacje o dziejach Kościoła prawosławnego w Europie Środkowo-Wschodniej. Najnowsze opracowania podnoszą rolę Cerkwi wschodniej w historii państw tego regionu, omawiały jej status prawny i strukturę organizacyjną . Wiele miejsca poświęcono stosunkom między Kościołem... Болей »

Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускае культуры
pdf

Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускае культуры

Матэрыялы Міжнароднай канфэрэнцыі (Лёндан, 29—30 верасьня 2001 г.)

Зборнік матэрыялаў канфэрэнцыі, прысьвечанай навукова-культурным асяродкам беларускай дыяспары і яе асобным дзеячам, аналізуе ролю беларускай дыяспары ў захаванні і развіцці беларускай культуры. У зборнік уключаны матэрыялы, якія падрабязна разглядаюць і распавядаюць пра працу беларускіх навуковых і... Болей »

Новы Час 31/2007
pdf

Новы Час 31/2007

масава-палітычная газэта

Ёсць у рэвалюцыі пачатак… Сышліся, перакрыжаваліся дзве даты. Адна — чырвоная, другая — чорная. 90-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі і 70-годдзе кульмінацыі масавых сталінскіх рэпрэсій. 7 лістапада і 29 кастрычніка. Год 1917 і год 1937. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і Дзень памяці. Афіцыйны і неафіцыйны.... Болей »

Ведамасьці 04
pdf

Ведамасьці 04

Гарадская газета Гродна

У сакавіку студэнтку Маргарыту Царан асудзілі за набыццё марыхуаны. Наркотык яна купіла па просьбе знаёмага, Андрэя Кіселя, у свайго выкладчыка Здасюка. Калі прынесла Кіселю, яе ўжо чакалі міліцыянты. Дзеўчына правяла агулам 5 месяцаў ў калоніі, да верасня, пакуль прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суда... Болей »

Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост
pdf

Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост

Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” у межах серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” у 2007 годзе выпусціла чарговую, 12-ю кнігу. Крыніцазнаўчае даследаванне “Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост” прысвечана светлай памяці Зоры Кіпель. У першым раздзеле – “Хрыстовым... Болей »

Каб школа была нашай
pdf doc

Каб школа была нашай

Напрамкі зьменаў у рэчаіснасьці польскай школы і прыклады іх дасягненьня
Мар’я Мэндэль

Рэформа адукацыі ў Польшчы, якая фармальна пачалася 1 верасьня 1999 году, працягваецца, па сутнасьці, ад моманту пераўтварэньняў дзяржаўнага ладу, распачатых у краіне ў 1989 г. Вядома, што дзяржава, з аднаго боку, мае ў адукацыі ўласнае прадстаўніцтва, а з другога – зьяўляецца сыстэмным стрыжнем, які... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org