- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Здавалася, здарыцца штосьці ў апошні момант — і вандроўка ў Аўстрыю сарвецца. Нязвычна саўковаму грамадзяніну прымаць ад жыцця падарункі, прасцей думаць, што ўсё і так ёсць, больш нічога не трэба. Была я ў замежжы… Першы раз у Германіі, канечне ж «нашай», па камсамольскай пуцёўцы, але тая паездка помніцца бы сон. Шмат што ў тыя гады я разумела, але многае не хацела яшчэ разумець мая маладосць, таму і пошасць дазволеных з навязлівай асцярогай абавязковымі «саглядатаямі» зносін, задавальненняў, уражанняў не сапсавала «сну», камсамольскага сну. Другая вандроўка — у Польшчу, мяшэчна-камерцыйная. Тая заслугоўвае асобнага аповеду! З яе ўдалося вывесці выснову: калі не нарадзіўся «шпікулянтам» — дык і не сунься не ў сваё. (фрагмент)