- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь» і ліставанні. Усе апублікаваныя творы узбагачаны каментарамі укладальніка зборніка, якім з'яўляецца Міхась Скобла, блізкі сябра і давераная асоба Ларысы Геніюш. Гэта яму свайго часу паэтка пераказала рукапіс «Споведзі», каб запісанае ёю пабачыла свет і дайшло да ведама грамадскасці. Чытаючы ліставанні паэткі, а трэба заўважыць, што адрасатамі яе карэспандэнцыі былі як вядомыя так і малавядомыя асобы, раскрываеш не толькі падзеі, але пачуцці, эмоцыі, складанасці жыццёвага шляху знакамітай дачкі беларускай зямлі. (Н.Г.)