- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Касьцюкевіч нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску, дзе і жыве да гэтага часу. Па заканчэнні СПТВ-53 будаўнікоў працаваў мулярам-мантажнікам, грузчыкам у цырку, бібліёграфам у бібліятэцы БДУ, рабочым на мясакамбінаце, вартаўніком Цэнтральнага РАУС. Пазней, пасля няскончаных філфаку і журфаку БДУ, быў памочнікам дырэктара прыватнага прадпрыемства, пасля – целаахоўнікам і зноў вартаўніком. 7 гадоў працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы (музычны аддзел, пажарна-вартавая ахова, служба бяспекі). З дзяцінства захапляўся спортам, меў разрады па пяці відах. Быў прызёрам першынства рэспублікі па самба. Пазней удзельнічаў у тады яшчэ падпольных баях без правілаў. Сур’ёзна займаўся цяжкой атлетыкай і культурызмам. На пачатку 90-х гадоў быў сведкам і ўдзельнікам трагічных падзей грамадзянскай вайны ў Грузіі і Азербайджане, жыў і вандраваў па Сярэдняй Азіі.