- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Асьвечанай вярбы пукатыя галіны, / Дакладны знак на адыход зімы. / Час роспачы мінуў! Адпушчаны правіны! / Анёльскі хор пяе ўрачыстыя псальмы. / Час роспачы мінуў! Саўдзельнікі ахвяры, / Сьвяткуем радасьць шчыра, бяз нуды. / Такі шчасьлівы дзень! Хрыстос васкрос! Пачвары, / Што мучылі Яго, зашыліся ў куты. / Але й адтуль крычаць, зацята альбо лена: / «Дабі Яго! Ўкрыжуй! Зьняваж! Прадай!» / Я сьню, што я прыйшла Марыяй-Магдаленай / І не знайшла Цябе ў труне, Расьпяты Край.