- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Доўгатрывалая акцыя “Чытаем па-беларуску з Velkom” аб’яднала пісьменьнікаў і спартсмэнаў. Чым бяруць за сэрца беларускіх школьнікаў актор Юры Жыгімонт, футбалісты магілёўскага “Дняпра” і аўтары часопісу “Буся”? Госьцяй перадачы – паэтка Раіса Баравікова. — З аднаго боку, кропля і камень точыць. З другога, безумоўна, падтрымка дзяржавы павінна быць. Прыемна, што да нашай акцыі ў многіх гарадах далучаюцца спартсмэны, скажам, у Магілёве і Салігорску літаральна месяц таму. У магілёўскай ратушы нас падтрымалі футбалісты каманды «Дняпро».