- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
1943 год, перадасеньнія дажджы прыбілі летнюю суш, зжылі прыдарожную гразюку з пажоўклай травы, але сьпёка вярнулася, я ляжу ля дарогі, локцяжі падціснуўшы вінтоўку, з боку Казловіч вядуць палонных немца і ўласаўца (ва ўласаўца мундзір жаўцейшы за нямецкі, мусіць, з запасаў вугорскай або чэхаславацкай арміі), бабы з нашае Ерукаўшчыны выбягаюць на дарогу, сустракаючы і праводзячы палонных ня так злыж, як горкім галашэньнем: «Дзе ж твае вочы? А маці недзе свае праплакала па такім сыночку!» Русявы прыгажун-ула савец воч не ўздымае, твар лго то бялее, то чырванее. Немец маленькі, нягеглы, у акулярах, спалохана, але і цікаўна пазірае на ўзброеных людзей; жах канца, асуджанасьці яшчэ не ахапіў яго. Па той бок дарогі, дзе ідуць яны, даўгі шэраг узгоркаў-магіл, чатыры зь іх сьвежыя, колькі дзён таму мы пахавалі тут сваіх хлопца (фрагмэнт).