- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.www.belsat.eu ... Болей »
У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек. Падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як бежанства і стала адной з самых страшных трагедый у нашай гісторыі. Расейскія царскія генералы тлумачылі ўсё ваеннай неабходнасцю, тактыкай выпаленай зямлі, якую павінна... Болей »
Беларуская нацыянальная ідэя паўставала ў ХІХ ст. падчас бурнага фармавання нацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы пачыналі адначасова з іншымі народамі, сёння маем сваю дзяржаву, але беларуская нацыянальная самасвядомасць непараўнальна слабейшая за польскую, украінскую, літоўскую. Дзе прычыны гэтага... Болей »
Доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, прафесар Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве быў удзельнікам апошняга выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Рэчы Паспалітай. У студыі госці праграмы абмяркоўвалі ў тым ліку і моўнае пытанне ў дзяржаве, якая была саюзам Вялікага княства Літоўскага... Болей »
У гісторыі Беларусі ёсць даўгі ды значны па цывілізацыйных зменах перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта час, калі на тэрыторыі адной дзяржавы суіснавалі шматлікія народы, гучалі розныя мовы, вызнаваліся разнастайныя формы рэлігіі і грамадскага жыцця. Сярод гэтай разнастайнасці ды моўна-культурнага багацця жылі... Болей »
7 лістапада ўлада дасталася тым, хто браў закладнікаў і расстрэльваў іх. «У нас цяпер змагаюцца з тэрарызмам. Але калі ўзгадаць, то менавіта гэтыя людзі [Ленін, Дзяржынскі, Свядлоў – рэд.] пачалі браць закладнікаў, расстрэльваць закладнікаў…» – звяртае ўвагу старшыня праўлення Міжнароднага таварыства... Болей »
Ці ведалі вы, што падчас голаду, да якога савецкія правадыры давялі беларускае сялянства, здараліся выпадкі канібалізму? Рэпрэсіі 1920–30-ых гадоў – адна з найвялікшых трагедыяў беларускага народа за ўсю яго гісторыю. Камуністычны рэжым здзяйсняў масавае і планамернае знішчэнне людзей, якое прымала жудасныя... Болей »
Пра тое, што адбылося 17 верасня 1939-га, беларусам і палякам дагэтуль складана размаўляць. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, паводле якой Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад панскага прыгнёту і такім чынам аб’яднала народ. У сваю чаргу... Болей »
Калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце праграму «Intermarium». Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць беларусаў памятаюць са школы. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны штогод распавядаюць па тэлевізары і пішуць у прэсе. І пра тое, што беларускі народ... Болей »
Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.www.belsat.eu ... Болей »