be

Відэа

Вершы

Вершы


Канановiч Мiколa

Канановіч Мікола паэт, празаік, журналіст. Нарадзіўся 13 сакавіка 1965 года ў вёсцы Вострава Слонімскага раёна ў сям’і калгаснікаў. Скончыў Востраўскую ВШ (1980) і Міжэвіцкую СШ (1982), Гродзенскае прафтэхвучылішча №41 (1983). Працаваў кінамеханікам, служыў у войску, працаваў у калгасе “Рассвет” на Слонімшчыне.... Болей »

Паэтычная творчасць

Паэтычная творчасць


Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »

Прысвячэнне беларускаму народу

Прысвячэнне беларускаму народу


Эспіноса Руіс Анхела

Беларускамоўная паэтка з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс чытае "Прысвячэнне беларускаму народу". Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993 г. Яна навучылася чытаць і пісаць самастойна на сваёй роднай гішпанскай у веку трох гадоў, і пачала пісаць вершы, калі ёй было шэсць. Па-беларуску пачала... Болей »

Сталіца

Сталіца


Глёбус Адам

Адам Глёбус (сапраўднае імя Уладзімір Адамчык) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала... Болей »

Лісты ў бутэльцы

Лісты ў бутэльцы


Календа Сяргей

«Лісты ў бутэльцы», апавяданне з кнігі «Балтыйскія шкарпэткі», гэта гісторыя пра тое, як насамрэч страшна, доўга чакаць роднага чалавека, як складана даводзіцца праходзіць праз пакуты адзіноты. Гісторыя пра злоўжыванне віном і пра доўгія лісты да мамы, якая калі-небудзь абавязкова павінна вярнуцца. Кніга... Болей »

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча


Качаткова Паліна

Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі... Болей »

Спадар Свабода

Спадар Свабода

фрагмент
Астраўцоў Сяргей

Кніга «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука» - драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты СВАБОДА. Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы... Болей »

Гамарджоба, Грузія

Гамарджоба, Грузія

фрагмэнт аповесьці
Доля Зоя

Зоя Доля чытае фрагмент аповесьці «Гамарджоба, Грузія!» з кнігі «Час пасля Саюза». Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе... Болей »

Калекцыя сюжэтаў і вінілаў

Калекцыя сюжэтаў і вінілаў


Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць»... Болей »

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

апавяданне
Сіўко Франц

Вядомы празаік, публіцыст, педагог Франц Сіўко чытае апавяданне «Бацечка Зэн. Аповед інсургента» з кнігі «Асіметрыя». Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org