- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Помнікі на плошчах і вуліцах гарадоў – выраз і праява гістарычнай памяці народа. У Рэспубліцы Беларусь цяжка разабрацца, якую гістарычную памяць захоўвае дзяржаўная ўлада. Зберагаюцца савецкія помнікі і ставяцца новыя савецкім і царскім дзеячам. Беларускія патрыёты збіраюць грошы і дабіваюцца ўсталявання... Болей »
Цьмяныя пачаткі горада над ракой Віліяй праясняюцца ўжо праз аналогію з іншымі старажытнымі гарадамі, назвы якіх сугучныя мясцовым рэчкам.Полацак над Палатой, Віцебск над Віцьбай, Слуцак над Случчу і… даўнейшая Вільня а цяперашні Вільнюс над рэчкай Вільняй. Археалагічныя раскопкі пацвердзілі, што першым... Болей »
Прыклад будзіцеля народа, пасіянарыі, якая ў літаральным сэнсе аддала жыццё для свайго народа. Алаіза Пашкевіч рабіла ўсё для беларушчыны: грала ў тэатры, стварала гурткі, школы і літаратурныя творы. Змагалася за мову беларусаў, «каб не ўмёрлі». Шануецца ў Рэспубліцы Беларусь на афіцыйным узроўні мае... Болей »
Беларусы доўгі час не мелі ўласнае дзяржавы і мусілі прыстасоўвацца да чужое. Каб зрабіць кар’еру, «стаць чалавекам», трэба было дапасавацца да іншае культуры, звычаяў, мовы. Праз некалькі пакаленняў прыстасавання выявіўся сіндром хваробы, якая праяўляецца ў тым, што сваё беларусам апрыёры здаецца горшым... Болей »
Францішак Скарына не мог абмінуць Вільні – сталіцы сваёй Айчыны. Бо ягоным пакліканнем было несці друкаванае слова людзям паспалітым на роднай мове. Ён заклаў першую друкарню ў Вільні, зарганізаваў яе працу, хоць яшчэ не меў магчымасці ператварыць кнігадрук у даходнае рамяство. Тое зрабілі ягоныя наступнікі... Болей »
Ордэн бернардынцаў узнік як адгалінаванне больш старажытнага ордэну францішканцаў. З самога пачатку дзейнасці асаблівую ўвагу і высілкі бернардынцы канцэнтравалі на Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, найперш на яе ўсходніх землях. Бо асаблівай іхнаю місіяй была праца сярод праваслаўных. У Горадні бернардынцы... Болей »
Мястэчка на Шчучыншчыне вядомае найперш тым, што з яго наваколля паходзіць Алаіза Пашкевіч. Пасіянарную беларуску і пахавалі непадалёк – у вёсцы Стары Двор. У Астрыне быў пастаўлены першы ў гісторыі помнік Цётцы, а пазней яго адмыслова перанеслі на падворак Астрынскай сярэдняй школы. Аднак у сённяшняй... Болей »
У Беларусі афіцыйна называюцца айчыннымі дзве расейскія вайны: з Францыяй у 1812-м і савецка-нямецкая 1941-45. Аднак, паводле даследаванняў беларускіх гісторыкаў, для нашага народу гэтыя войны ніяк нельга назваць айчыннымі. У 1812-м беларусы ваявалі з абодвух бакоў, прычым у Напалеона нашых добраахвотнікаў... Болей »
Мястэчка на Гарадзеншчыне ў даўняй кантактнай зоне паміж этнічнымі масівамі славянаў (беларусаў) і балтаў (яцвягаў). З канцэнтрацыяй г.зв. старакаталіцкага насельніцтва нашчадкаў язычнікаў – балтаў, якіх хрысціў яшчэ вялікі князь і кароль Ягайла ў 1387 г. Уладанне каралевы Боны, магнацкіх родаў беларускага... Болей »
Беларусь – адзіная краіна на постсавецкай прасторы, а магчыма і ў свеце, дзе пасля здабыцця незалежнасці нацыянальная мова не ўзмацніла свае пазіцыі, а наадварот, моцна страціла. Захаванне і развіццё беларускай мовы – справа свядомых грамадзянаў-патрыётаў, якія разумеюць яе важнасць як абарончай зброі... Болей »