- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Рызе жыве мастачка Ганна Пэйпіня. Расла яна на Магілёўшчыне, але з ранніх гадоў жадала развіваць талент у Латвіі. Цяпер Рыга зрабілася для спадарыні Ганны домам, але яна не забываецца на мясціны дзяцінства. Пра беларускую мастачку ў Латвіі рэпартаж Рафала Андрасюка. Пра беларускія фільмы на 16-м міжнародным... Болей »
У Польшчы адбыліся выбары ў мясцовыя органы ўлады розных узроўняў. Менск-ВаршаваУ Падляскім ваяводстве сярод кандыдатаў было шмат этнічных беларусаў. У праграме «Беларускі свет» знаёмімся з некаторымі з іх. Пра беларусаў у органах мясцовага самакіравання ў Польшчы размаўляем з нашым госцем, журналістам... Болей »
Калі Алена Уласава жыла і вучылася на архітэктара ў Менску, яна зацікавілася галандскаю архітэктураю. З гадамі захапленне не прайшло, і, дзякуючы кантактам з еўрапейскімі моладзевымі арганізацыямі, Алена спачатку перабралася ў Лондан, а потым і ў Амстэрдам. Там яна працягнула навучацца, сустрэла каханне... Болей »
Мар’юш Франкоўскі жыве ў польскім Беластоку і размаўляе па-беларуску.Аўтамабілі для гонак ён канструюе разам з сябрамі па вучобе. Мар’юш – студэнт Беластоцкае палітэхнікі і чалец каманды «Цэрбэр Мотарспорт». Сваймі аўтамабілямі ён пасля кіруе на спаборніцтвах па ўсёй Еўропе. Здымачная група «Беларускага... Болей »
Што было паміж Янкам Купалам і грузінкаю Эліко Мэтэхэлі, якой ён прысвяціў верш «Генацвале»? Каб разабрацца ў гэтым, здымачная група праграмы «Беларускаі свет» выправілася ў некалі вядомы на ўвесь Савецкі Саюз курортны горад Цхалтубо, дзе любіў адпачываць і беларускі класік. Там яны сустрэлася з унучкаю... Болей »
Польскі Беласток – памежны горад, дзе багата месцаў, звязаных з Беларуссю. Цяпер знайсці іх будзе прасцей: выйшла мапа «Бeларускія сляды Беластоку». У студыі праграмы «Беларускі свет» мы размаўляем з суарганізатарам ініцыятывы – Лукашам Леанюком. А напрыканцы распавядзем пра Музей малой бацькаўшчыны... Болей »
Улад Кухарчук прыехаў у Амерыку больш за дзесяць гадоў таму з мэтай навучацца ў бізнес-школе «Бэрклі» і граць у паспяховым гурце. Але з цягам часу зразумеў, што гэта не ягоны шлях і знайшоў сябе ў ёзе. Цяпер Улад і ягоная нявеста Таццяна разам ствараюць школу самаразвіцця, дапамагаюць людзям змяніць... Болей »
«Наша памяць»: праект памяці 80 беларусаў, забітых у Польшчыю Мэта праекту – ушанаваць памяць цывільных ахвяраў змагання польскага падполля з камуністычным ладам пасляваеннае Польшчы. Пачаўся ён з дакументавання месцаў памяці пра самую трагічную з тых падзеяў – «пацыфікацыю» беларускіх вёсак атрадам... Болей »
Ці проста вырашыцца на тое, каб змяніць сваё жыццё: памяняць стабільную працу на фрыланс, сабраць усе грошы да апошняе капейкі для таго, каб набыць квіток на востраў Балі ў адзін канец? Гэтак зрабіла нараджэнка Менску Наста ў адзін складаны момант свайго жыцця. Манга, арэлі ў джунглях ды прыгажосць вострава... Болей »
Распавядаем пра Амяльяна Адамюка, які з роднай вёскі Студзіводы ля Бельска Падляшскага (цяпер – Польшча на мяжы з Беларуссю) і пераехаў у Казань, дзе стаў афтальмолагам, вядомым ва ўсёй Расейскай імперыі. А вось на радзіме пра яго нічога не ведаюць. Каб гэта змяніць, у Студзіводы прыехалі ягоныя нашчадкі... Болей »