- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабарончы цэнтр «Вясна» -- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).
Цэнзура Інтэрнэту недапушчальная. Міжнародная праваабарончаяарга нізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" выказала заклапочанасьць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнэтам "у краіне, дзе свабода выказваньня і так абмежаваная". Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце... Болей »
МЗС тут ні пры чым?.. Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце дамогся "ўцямнага" адказу на свае запыты ў Міністэрства замежных справаў Беларусі наконт таго, хто мусіць выконваць рашэньні Камітэту па правах чалавека. Сяргей Гоўша зьвярнуўся да МЗС з пытаньнем, чаму не выконваецца рашэньне Камітэту... Болей »
Еўрасаюз падоўжыў прыпыненьне санкцыяў. Да кастрычніка 2010 году прадоўжыў Еўрасаюз частковае прыпыненьне санкцыяў у дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўнікоў МЗС краінаў Еўрасаюзу ад 17 лістапада. Разам з тым ЕС прапаноўвае Еўракамісіі пачаць падрыхтоўку да падпісаньня... Болей »
Істотнага прагрэсу няма... Парламент Еўрапейскага Саюзу шкадуе, што пасьля шэрагу станоўчых крокаў беларускіх уладаў у краіне няма істотнага прагрэсу ў сферы правоў і свабодаў. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Еўрапарламенту, прынятай 17 сьнежня большасьцю галасоў, паведамілі БелаПАН у прэс-службе парламенту... Болей »
Дэлегацыя праваабаронцаў у Жэневе. У межах падрыхтоўкі прадстаўленьня ў Савеце па правах чалавека ААН універсальнага перыядычнага дакладу (UPR) па Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкі, намесьнік старшыні В.Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак наведалі... Болей »
Гэта бесчалавечна... Так лічаць беларусы, якім праваабаронцы 10 кастрычніка нагадалі пра праблему сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. 10 кастрычніка, у Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў нагадалі грамадзкасьці пра праблему сьмяротнага пакараньня... Болей »
Беларусь-Еўрасаюз:усяго пяць крокаўнасустрач... Беніта Ферэра-Вальднер падчас візіту ў Менск заявіла пра тое, што яна спадзяецца на новую эпоху ў дачыненьнях з Беларусьсю. Аднак яна адразу папярэдзіла, што крокі Бруселю насустрач Менску магчымыя толькі пры ўмове, што і Беларусь пойдзе насустрач Еўрасаюзу... Болей »
Беларускі рэжым варожы да дэмакратыі. Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў даклад аб становішчы свабоды і дэмакратыі ў сьвеце. У дакуменце зьвяртаецца ўвага на высілкі ЗША, накіраваныя на садзейнічаньне дэмакратычным зьменам і захаваньню правоў чалавека ў недэмакратычных краінах і краінах, дзе адбываюцца... Болей »
Беларусь хавае сьмяротныя пакараньні. Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за 2008 год. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, узмацненьне дзяржаўнага кантролю... Болей »
Свабоды слова менш, чым у Зімбабве... Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў, такіх, дзе, паводле ацэнак "Freedom House", свабодныя медыі ці адсутнічаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці. Кіраўнік "Freedom House" Крыстафер Уолкер гаворыць: "Мы не назіралі... Болей »