- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Веда” – навукова-літаратурны часопіс выдаваўся ў 1951-1954 гадох у Нью-Ёрку на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) Навуковым Таварыствам Пранціша Скарыны. Галоўным рэдактарам быў Ян Станкевіч. Друкаваў гістарычныя, этнаграфічныя, мовазнаўчыя ды іншыя навуковыя матэрыялы. У мовазнаўчых публікацыях друкаваліся пастановы Зборак чысьціні беларускае мовы, разглядалася праўніцкая тэрміналёгія, мова рукапісу „Аль Кітаб” і розных беларускіх плямёнаў, параўноўваліся этнаграфічныя й гістарычныя тэрыторыі Беларусі зь сёньняшнімі межамі. Часопіс зьмяшчаў інфармацыю пра грамадзкае й культурнае жыцьцё беларускага асяродка ў Амэрыцы. У часопісе друкаваліся таксама літаратурныя творы беларускіх эміграцыйных пісьменьнікаў: Уладзімера Клішэвіча, Масея Сяднёва, Уладзімера Сядуры, Янкі Юхнаўца ды іншых. Дадаткам да часопіса ў 1953 годзе выдадзеныя творы Ўладзімера Жылкі ды ўспаміны Кветкі Вітан пра Лявона Дубейкаўскага. (Н. Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы)