- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паважаны гаспадар, да цябе ў госці завіталі беларускія дзяўчаты і хлопцы. Прышлі яны з роднай песняй, добрым словам і шчырай душой. Гэтыя маладыя людзі з розных мясцін беларускай зямлі: Менска, Гарадзеншчыны, Палесся.... і некаторыя з Беласточчыны. Усе яны любяць, сваю Беларусь, бо яна як Маці, на свеце адна, якая наймілейшая і найпрыгажэйшая; узгадавала і навучыла даражыць родным, шанаваць чужое, быць чалавекам. (Ян Мордань, Слова да мясцовых, фрагмент)