- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Жыгамонт — беларускі актор і журналіст. Вядучы тэлепраекту «Новыя падарожжы дылетанта» на тэлеканале «СТВ». Нарадзіўся на Палесьсі. Яго дзед, Пётар Мацьвеевіч Жыгамонт, быў расстраляны ў Горкім (цяпер Ніжні Ноўгарад), яго забралі ў 1937-м, а расстралялі ў 1938 годзе. Юры яшчэ зь дзяцінства цікавіўся гісторыяй, рэтра-рэчамі. Рана пачаў вандраваць — старэйшы брат яго заўсёды браў з сабою, калі кудысьці ехаў. Скончыў ПТВ па спэцыяльнасьці «кіроўца вежавых кранаў». У 1994 г. скончыў БДТМІ (Тэатральна-мастацкі інстытут). Падчас навучэньня ў Тэатральна-мастацкім інстытуце вырашыў вывучыць Беларусь. На вакацыях шукаў на мапе нейкае мястэчка, набываў квіток і ехаў туды. Хадзіў па вуліцах, глядзеў на старажытныя дамы, палацы, паркі. А наступнай раніцай ехаў ужо ў іншае мястэчка. Самымі дарагімі для сябе кнігамі лічыць Біблію і паэму «Новая зямля» Якуба Коласа.