- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Саша, а дзе ж мама? – дзівіцца бацька, прыйшоўшы дамоў. — Яна паехала... на машыне... белай... з чырвонай палоскай... з вялікім дзядзькам доктарам... Тата, яна рабіла вось так: ой! ой! – і мой трохгадовы брат красамоўна выцірае лоб усёю рукою і падае на канапу. Мяне яшчэ няма. Я яшчэ толькі ўваходжу ў гэты цудоўны, дзіўны, несуладны, незразумелы Сьвет. Мой старэйшы трохгадовы брат пакуль ня ведае, як зьяўляюцца на сьвет дзеці: яму скажуць, што ягоную, такую жаданую, сястрычку пасьля бясконцага зьбіраньня грошай урэшце купілі ў краме. Мая маці міжволі працягнула традыцыю сваёй маці, якая мела звычку нараджаць дзяцей не пакідаючы працы. Мама нарадзілася проста ў полі, тады, “як аўсы дажыналі”, казала заўсёды мая бабка. (фрагмент)