Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Intermarium, 19.01.2020

Intermarium

Касцюшка: навошта беларусы адмаўляюцца ад героя?

Месца выхаду: Менск-Варшава

Дата выхаду: 2020-01-19

Выдавец: БелсатTV

Выдавецкая сэрыя: Intermarium

Памеры: 00:45:00

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2009-2020 by Белсат

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.belsat.eu

Нашчадак шляхецкага роду з беларускіх земляў Тадэвуш Банавентура Касцюшка змагаўся за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Дзяржавы з назваю Беларусь тады не было. І гэта дае падставу частцы гісторыкаў адмаўляць беларусам у праве называць Касцюшку сваім героем. Ці правільна гэта, у белсатаўскім ток-шоу «Intermarium» дыскутуюць гісторыкі з Беларусі, Літвы і Польшчы. Паўстанне, якое ўзначаліў Тадэвуш Касцюшка, пачалося ў 1794 годзе. Рэч Паспалітая толькі што перажыла другі падзел і знаходзілася пад акупацыяй прускіх і расейскіх войскаў.

www.belsat.eu

Выдаўцы і выдавецтвы: БелсатTV

Выдавецкія сэрыі: Intermarium

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

Мажэйка Павал, Intermarium, 15.12.2019

Intermarium

Агенты ці змагары за Беларусь? Шукаем праўду пра КПЗБ

Мажэйка Павал

У Польшчы іх называлі савецкімі шпіёнамі, а ў СССР – польскімі. Чым насамрэч займаліся чальцы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі? Высвятляем у новым выданні белсатаўскага ток-шоу «Intermarium». КПЗБ, якою кіравала Масква, была створана ў кастрычніку 1923 года, каб дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў міжваеннай Польшчы. Яе чальцы разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць з мэтай адарваць тэрыторыю Заходняй Беларусі ад... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 17.11.2019

Intermarium

Ці выжыла б ВКЛ без палякаў?

Мажэйка Павал

Чаго Люблінская ўнія з Польшчай прынесла Вялікаму княству больш: плюсаў ці мінусаў? Высвятляем у новым выданні гістарычнага ток-шоу «Intermarium». 1569 год паклаў пачатак новай старонцы ў нашай гісторыі. На палітычнай мапе Еўропы з’явіўся новы гулец – Рэч Паспалітая. Унія, заключаная ў Любліне, больш чым на 200 гадоў аб’яднаў Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ў адну федэратыўную дзяржаву, якая ў ХVI ст. стала найбуйнейшай... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 20.10.2019

Intermarium

Уявім: Каліноўскі перамог. Што гэта дало б беларусам?

Мажэйка Павал

Як развіваліся б падзеі, калі б паўстанне 1863–64 гадоў не скончылася паразаю? Адказу на гэтае пытанне шукалі ўдзельнікі гістарычнага ток-шоу «Intermarium» на «Белсаце». Паўстанне пачалося 22 студзеня 1863 года ў тагачаснай Польшчы. Яно хутка перакінулася на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы. Чарговы ўздым нацыянальна-вызваленчай барацьбы ставіў за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 году. Рознагалоссі паміж удзельнікамі, адс... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 22.09.2019

Intermarium

Беларуская мова: гісторыя здрады

Мажэйка Павал

Моўная дыскрымінацыя беларусаў мае працяглую гісторыю, якая вымяраецца стагоддзямі. Першыя ўсходнеславянскія дыялектныя рысы, якія стануць асновай беларускай мовы, пачынаюць фармавацца з канца ХІ ст. У пачатку ХІІІ ст. у пісьмовых помніках ужо адрозніваюцца тры ўсходнеславянскія мовы, кожная са сваімі асаблівасцямі – беларуская, украінская і расейская. Гэтае раздзяленне трох моваў стала сведчаннем этнічнай самасвядомасці і стварэння бел... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 19.05.2019

Intermarium

Чаму ад беларусаў хаваюць праўду пра вайну?

Мажэйка Павал

Мінула амаль 80 год, як распачалася адна з самых крывавых і жахлівых войнаў у гісторыі чалавецтва – Другая сусветная вайна. Яе галоўнымі арганізатарамі былі нацысцкая Германія на чале з Адольфам Гітлерам і Савецкі Саюз на чале з Іосіфам Сталіным. За гэты час з’явілася велізарная колькасць навуковых даследаванняў, успамінаў, мастацкіх твораў і фільмаў.
www.belsat.eu<br /... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 21.04.2019

Intermarium

Як казакі загубілі ВКЛ

Мажэйка Павал

Гэтая трагічная падзея, якая паўплывала на лёс сярэдневечнай Еўропы, адыграла важную ролю ў жыцці нашых продкаў. Але ў адрозненні ад нашых найбліжэйшых суседзяў, у Беларусі яна мала даследванная, а таму лічыцца чужой. Гаворка пра вайну ўкраінскіх казакоў, маскоўскай і шведскай дзяржаваў з Рэччу Паспалітай.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 22.03.2019

Intermarium

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

Мажэйка Павал

Выданне гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанае беларусам-бежанцам у часе Першай сусветнай вайны У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек. Ішла Першая сусветная вайна, і людзі беглі ад яе на ўсход. Гэта не магло не паўплываць на паспяховасць праекту па стварэнні маладой беларускай дзяржавы, незалежнасць якой была абвешчана 25 сакавіка 1918 года.
<a href="http:... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 20.03.2019

Intermarium

Дыякан Кураеў: царква не павінна быць ні расейскай, ні беларускай

Мажэйка Павал

Вядомы сваймі выказваннямі, якія набылі вялікі розгалас, дыякан і прафесар багаслоўя Андрэй Кураеў распавёў на «Белсаце» пра несамастойнасць Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ). Госці чарговага выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium» абмяркоўвалі, ці ёсць у БПЦ хоць нешта беларускае і ці гатовыя беларусы да аўтакефаліі. Вашай увазе – фрагмент дэбатаў.
www.belsat.eu<b... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 17.03.2019

Intermarium

Ці ёсць у Беларускай праваслаўнай царкве хоць нешта беларускае?

Мажэйка Павал

Гісторыя праваслаўнай царквы мае больш за 1000 год, і столькі ж непарыўна звязана з лёсам беларускага народа. Ад самага пачатку праваслаўная царква на беларускіх землях мела сваю адметнасць і выразна адрознівалася: архітэктурай, выяўленчым мастацтвам ад суседскіх – кіеўскай, наўгародска-пскоўскай і, асабліва, маскоўскай.
www.belsat.eu

<iframe width="560" hei... Болей »

Мажэйка Павал, Intermarium, 17.02.2019

Intermarium

Як з беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў ляпілі савецкіх людзей

Мажэйка Павал

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/T8JXOVYD_0Q" frameborder="0" allow="a... Болей »