- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     «Ідэя такая, што ў Менску, апрача людзей, жывуць так званыя “тутэйшыя” – нашчадкі розных міфічных істотаў: лесуны, русалкі, дамавікі. Вакол гэтага заварочваецца трэшовы сюжэт з маймі ўспамінамі пра Плошчу», – распавядае аўтарка ў праграме «Беларускі свет». Дар’я Кастэнка – журналістка і галоўная рэдактарка міжнароднага парталу пра інтэрнэт-тэхналогіі. Прафесійна гуляе ў «Што? Дзе? Калі?». Аўтарка кнігі «Сакавіцкія дзённікі» пра падзеі Плошчы-2006 у Беларусі, у якіх брала актыўны ўдзел. Удзельніца Плошчы-2010 і ўкраінскага Майдану. Цяпер Дар’я жыве ў Хайфе (Ізраіль) і піша кнігу-фэнтэзі… пра Менск!
