Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Бахарэвіч Альгерд

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019

Рэдактар: Шупа Сяргей

Выдавец: Радыё Свабода

Памеры: 05:05:04

Катэгорыя: Audiobook

Copyright © 2019 by Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.svaboda.org

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Альгерд Бахарэвіч "Сабакі Эўропы" (2 месца прэміі). Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі? «Час пісаць антыбэстсэлер», — упэўнены аўтар «Сабакаў Эўропы», рамана-выкліку: чытачам, крытыкам, перакладчыкам, а найперш самому сабе. Агучка, запіс і мантаж - Сяргей Шупа

Беларускія аўтары: Бахарэвіч Альгерд

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

Бахарэвіч Альгерд, Мае дзевяностыя

Мае дзевяностыя

Бахарэвіч Альгерд

Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча. Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы п... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сабакі Эўропы

Сабакі Эўропы

Раман

Бахарэвіч Альгерд

Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Белая муха, забойца мужчын

Белая муха, забойца мужчын

фрагменты рамана

Бахарэвіч Альгерд

Альгерд Бахарэвіч - пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Пасля ўнівэрсітэту працаваў настаўнікам, а пасля — журналістам. Ад 2006 году жыў у Гамбургу. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь. Лаўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год. Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (2012). У 2013 годзе пісьменнік такс... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Тэксты

Тэксты

аўдыё

Бахарэвіч Альгерд

Альгерд Бахарэвіч - пісьменнік і перакладчык. Нарадзіўся 31 студзеня 1975 году ў Менску. У 1997 годзе скончыў філалагічны факультэт БДПУ. Пасля ўнівэрсітэту працаваў настаўнікам, а пасля — журналістам. Ад 2006 году жыў у Гамбургу. У 2013 годзе вярнуўся ў Беларусь. Лаўрэат літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» за 2002 год. Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча» (2012). У 2013 годзе пісьменнік такс... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Каляндар Бахарэвіча

Каляндар Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс. Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Анатоля Клешчука, асабістых архіваў сям'і Адамчыкаў, Лявона Юрэвіча, творы Арлена Кашкурэвіча і Заір... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдычная дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе. Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Сарока на шыбеніцы

Сарока на шыбеніцы

Раман

Бахарэвіч Альгерд

Кажуць, распавядаючы гісторыі, тут цяпер стала модна пачынаць іх з канца. Дзіўны, невядома каму адрасаваны паклон, бескарыснае практыкаваньне ў гнуткасьці. Бо насамрэч гэта даволі цяжка, калі наогул мае нейкі сэнс: не згінаючы суставаў аповеду, узяць і дацягнуцца да ягонага фіналу . Але, зрэшты, чаму б і не? Я заўжды меў схільнасць да бессэнсоўнага. Насіць у кошыку сьвятло – адна з маіх улюбёных брэйгелеўскіх прымавак. Калісьці мне, на... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Праклятыя госці сталіцы

Праклятыя госці сталіцы

Бахарэвіч Альгерд

Увесь дом чуў, як яго зачыналі: жонка мясцовага актывіста Мінуса, якая віталася з суседзямі заўсёды шэптам, на гэты раз лямантавала як рэзаная, насаджваючы нядаўна пабудаваную хрушчоўку на свой крык, нібы мяса на шампур. Мужчыны весела падміргвалі адзін аднаму, кабеты, хаваючы абурэньне, удавалі трывогу: ці мала што? (хаця б вокны пазачыняла)... Аднак столькі было ў гэтым ляманце радаснай моцы, моцы сусьветнага патопу, такім ён быў крас... Болей »


Бахарэвіч Альгерд, Ніякай літасьці Валянціне Г.

Ніякай літасьці Валянціне Г.

Апавяданьні

Бахарэвіч Альгерд

Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўта... Болей »