- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўлін Джонсан-Тэкеянўакей (1861 – 1913), паэтка з племені магаўк (Антарыё, Канада), заснавальніца і класік канадскай індзейскай літаратуры. Дзякуючы захапленню яе творчасцю перакладчыцы і пісьменніцы Ірыны Варабей (Канада), якая адчула сугучнасць настрояў з беларускай ментальнасцю, творы Паўлін упершыню загучалі па-беларуску. У кнізе “Легенды Ванкувера” сабраныя перліны ейных празаічных твораў – аздобленыя мастацкім словам старажытныя легенды народа скваміш (Ціхаакіянскае Узбярэжжа, Канада), апавяданыя Паўлін ейным сябрам – пачэсным Правадыром Джозэфам Капілана.