Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Артымовіч Надзея, Жоўтая музыка

Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Беларускі Саюз у Польшчы, Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok

ISBN: 83-917349-3-5

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2005 by Надзея Артымовіч, Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, Беларускі Саюз у Польшчы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1615], [1614]

Дадатковая даведка: Wydanie zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji w ramach projektu „X Spotkania Białorusinów Ziemi Bielskiej i Hajnowskiej Padlaszsza 2005”; Nowe wiersze Nadziei Artymowicz powstały w okresie stypendium przyznanego jej przez Ministra Kultury i Dziedzictwa Narodowego w 2005 roku.

Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы. Цяжка ды і немагчыма аналізаваць вершы гэтай паэткі. Кожны павінен зрабіць гэта сам. Яе вершы лепш чытаць самому, у адзіноце, пры адпаведнай музыцы і ў адмысловым інтэр’еры. І тады, забываючыся на штодзённасць, душа адкрываецца на паэзію, а сэрца ў стане ўхапіць хвалі. Калі так станецца, розум успрыме сэнс, і перад чытачом адкрыецца не тое, што глыбіня, а бездань творчасці і таленту Надзеі Артымовіч.

Беларускія аўтары: Артымовіч Надзея

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь зборнік у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь зборнік
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паэзія — гэта вольнасць
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Справаздача з бенефісу Надзеі Артымовіч, які адбыўся 22 лістапада 2007; перадачу падрыхтаваў Яраслаў Іванюк, Polskie Radio Białystok, www.radio.bialystok.pl    play

Варта пазнаёміцца:

Артымовіч Надзея, Адплывае спакойнае неба

Адплывае спакойнае неба

Артымовіч Надзея

Непадрыхтаваны, чалавек чэрствай душы, няўражлівы на свет, не зразумее ні яе жыцця, ні яе паэзіі. Яе словы-тропы, словы-творы, словы-сімвалы можна ўспрыняць толькі на хвалях сэрца, зразумець не розумам, а душой, пры чым душой тонкай і лёгкаранімай. Каб зразумець яе паэзію, трэба ўмець успрымаць думкі сэрцам, інакш словы, зложаныя ў вершы яе душой, пазастануцца толькі словамі, якія не маюць глыбейшага сэнсу, сувязі ды пераказу. Паэзія На... Болей »


Артымовіч Надзея, Сезон у белых пейзажах

Сезон у белых пейзажах

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы. Болей »


Артымовіч Надзея, Роздумы

Роздумы

Артымовіч Надзея

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... Болей »