- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя Адама Станкевіча - беларускага каталіцкага святара, асветніка, паэта і публіцыста вяртаецца з небыцця. Яго жыццё і дзейнасць былі ўскладнёны гістарычнымі ўмовамі - савецкая ўлада, якая толькі прйшла на Беларусь, бачыла ў ім небяспеку. Менавіта таму Адам Станкевіч быў рэпрэсаваны. Яму інкрымінавалі шпіянаж на карысць Японіі. Творчая спадчына А.Станкевіча багатая і шматгранная: ён даследаваў гісторыю Беларусі і беларускай культуры, гісторыю хрысціянства на Беларусі, гісторыю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, літаратуразнаўства, тэалогію, царкоўную гімнаграфію і царкоўнае аратарскае мастацтва, урэшце, шматтэмную публіцыстыку. Аўтар дзевятнаццаці кніг і брашур, каля дзвюх тысяч эсэ, артыкулаў, нататак. Акрамя таго быў універсітэцкім выкладчыкам, сябрам Грамады. Шмат асветніцкай і пастырскай працы святар аддаў беларускаму Палессю. Безумоўна, што такі спіс не мог быць пакінуты без увагі катаў. Цынічныя сведчанні сцвярджаюць, што памёр Адам Станкевіч ад “атлусцення сэрца”. Зразумела, што гэта зусім не так... Кніга Уладзіміра Конана дае праўдзівы погляд на жыццё і апісвае сапраўдныя падзеі мінулых гадоў. (Н.Г.)