Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Арлоў Уладзімер, Імёны Свабоды

Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімер

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Гарэлік Кацярына

Рэдакцыйная калегія: Рэцэнзэнты: Гардзіенка Алег; Ляхоўскі Ўладзімер, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Беларусі; Шыбека Захар, доктар гістарычных навук, прафэсар

Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь

Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе

ISBN: 978-0-929849-14-0

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Крыніца: www.svaboda.org

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3560]

Дадатковая даведка: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны росквіт і незалежнасць Беларусі з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. Але гэта не энцыклапедыя, а вянок яркіх, моцных па ўздзеянню на чытача, эсэ пра тых, хто варты захаплення, чыё жыццё – сапраўдны подзвіг ў імя Бацькаўшчыны. Грамадскія і культурныя дзеячы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху, навукоўцы, пісьменнікі, паэты, музыкі, палітыкі, святары і проста цікавыя людзі паўстаюць перад намі ва ўсім сваім духоўным харастве. Кожнае эсэ суправаджаецца ўнікальнымі фотаздымкамі. Зборнік не прэтэндуе на глыбокія гістарычныя даследванні, але, безумоўна, дае добрую гістарычную арыенітацыю ўсім, каму пашчасціла яго прачытаць. Учэпістыя, трапяткія радкі Уладзімера Арлова пранікаюць у самае сэрца і застаюцца там назаўжды…

Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер

Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды

Каталёг: Kamunikat.org | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Энцыкляпэдыя любові
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Імёны Свабоды
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паказьнік асобаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Summary / Пра аўтара
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Арлоў Уладзімер, Імёны Свабоды, Выданьне трэцяе, дапрацаванае й дапоўненае

Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімер

Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава Дубінкі, Анатоля Клешчука, Джона Кунстатэра, Глеба Лабадзенкі, Георгія Ліхтаровіча, Сяргея Плыткевіча, Дзяніса Раманюка, Язэпа Чаховіча... Болей »


Арлоў Уладзімер, Вершы

Вершы

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »


Арлоў Уладзімер, Два вершы

Два вершы

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »


Арлоў Уладзімер, Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасцях ва Уладзімера Арлова

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі падзеямі культурнага жыцця Беларусі. Падкажам, куды варта зазірнуць, і чаго ні ў якім разе нельга прапусціць. Глядзіце нас што другі паняд... Болей »


Арлоў Уладзімер, Уладзімер Арлоў. Кнігі ў фармаце ePub, mobi, fb2

Уладзімер Арлоў. Кнігі ў фармаце ePub, mobi, ...

Выбраныя творы

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. Першыя... Болей »


Арлоў Уладзімер, Пакуль ляціць страла

Пакуль ляціць страла

100 пытаньняў пісіменьніку

Арлоў Уладзімер

Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і славу, Пра каханьне і здраду, балі і бітвы, перамогі і страты, Якія ня страчаны конча, а ёсьць вечным скарбам, Нашай казной невычэрпнай, п... Болей »


Арлоў Уладзімер, Сьвецяцца вокны ды нікога за імі/ Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi

Сьвецяцца вокны ды нікога за імі/ Śvieciacca ...

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — «Паром празь Ля-Манш», пера­ство­ра­ная па-польску знакамітым перакладчыкам Ада­мам Паморскім, прынесла аўтару міжнаро­дную прэмію «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гда­ньск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпускае сваю новую кнігу ў дзьвюх вэрсіях. Болей »


Арлоў Уладзімер, Ля Дзікага Поля

Ля Дзікага Поля

Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ

Арлоў Уладзімер

Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач. Першым i другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астат... Болей »


Арлоў Уладзімер, Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

Усё па-ранейшаму толькі імёны зьмяніліся

Вершы

Арлоў Уладзімер

“Усё па-ранейшаму, толькі імёны зьмяніліся” — гэтак называецца кніга вершаў Уладзімера Арлова, якая пабачыла сьвет у выдавецтве “Логвінаў”. Некаторыя вершы для зборніка аўтар напісаў у рэанімацыі. Гэты зборнік паэзіі Арлова — чацьверты пасьля “Парома празь Ля-Манш”, “Там, за дзьвярыма”, “Фаўны сноў”. Болей »


Арлоў Уладзімер, Паром празь Ля-Манш

Паром празь Ля-Манш

Вершы

Арлоў Уладзімер

Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца ў 2010 годзе ў Гданьску. Чытае аўтар. Агульны час 02:26:44. © Уладзімір Арлоў, 2008; (р) БелТонМедыя, 2008. Болей »