Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Бабілёнская бібліятэка

Бабілёнская бібліятэка

Замежная літаратура ў перакладах "Нашай Нівы"

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Выдавец: І. П. Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва

Памеры: 270 с., 21 см

ISBN: 978-985-6800-46-0

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Стваральнікі бацькі «Нашай Нівы» пачыналі спра ву выданьня першае легальнае беларускае газэты ў неймаверна цяжкіх варунках. Тым ня менш, яны добра ўсьведамлялі, што без суаднясеньня адроджанага дру каванага беларускага слова з досьведам іншых культу раў усе высілкі пойдуць намарна. Таму друкаваньне пе ракладаў на старонках наагул невялікага сваімі паме рамі тыднёвіка паступова зрабілася добрай традыцыяй, дзякуючы якой яго чытачамі рабіліся шляхецкія й раз начынныя інтэлектуалы. Вядома, з аб’ектыўных прычы наў перавага аддавалася публікацыі перакладаў з су седзкіх – польскай, украінскай, расейскай – літарату раў. Але мейсца знаходзілася й нават беларускім інтэрпрэтацыям твораў, што за старадаўніх часоў узьніклі ў Індыі альбо Кітаі. Для цяперашняй НН геаграфічных ці моўных абме жаваньняў, можна сказаць, няма. Ёсьць толькі неабход насьць улічваць густы й цягу ад самавыяўленьня сучасных перакладчыкаў, якія будуюць сваё «Каралеўства Беларусь» на трывалым падмурку сусьветнае традыцыі. Дай Божа толькі маладзейшым ня збочыць з гэтага шляху. Бо перакладніцкі занятак вымагае ня толькі прыроднага таленту, але й надзвычайнай працавітасьці й самадысцыплінаванасьці, разуменьня, што мастацкі пе раклад – гэта адно «пацалунак праз шыбу».

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня Наша Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле