Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Кароткі нарыс беларускага пытаньня

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй

Выдавец: І. П. Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва

Памеры: 396 с., 21 см

ISBN: 978-985-6901-22-8

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Stowarzyszenie Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne

У канцы 20-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ўсім было зразумела, што з беларускім рухам варта лічыцца. І выбудоўваць сваю палітыку з аглядкай на шматлікія беларускія асяродкі. А каб гэта рабіць, трэба было мець добрае ўяўленьне аб Беларусі. Гэтага якраз і бракавала. Таму ў 1928 г. у Варшаве выйшла кніга "Кароткі нарыс беларускага пытаньня", прызначаная для службовага карыстаньня агентамі польскіх спэцслужбаў. Так склалася, што гэта кніга зьяўляецца найбольш поўным зборам дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. "Кароткім нарысам беларускага пытаньня" карысталіся пры напісаньні сваіх прац беларускія гісторыкі Польшчы. У бібліятэках Масквы, Беластока і Варшавы захавалася некалькі асобнікаў згаданай кнігі. Па-беларуску яна ўпершыню зьявілася на старонках часопіса "ARCHE". Дагэтуль невядома, хто зьяўляецца аўтарам "Кароткага нарысу беларускага пытаньня". Андрэй Вашкевіч, які разам з Алесем Пашкевічам і Андрэем Чарнякевічам рэдагаваў кнігу, адзначае, што "калі нам трапіла ў рукі гэта рэч, мы вырашылі яе надрукаваць. Гэта квінтэсэнцыя гісторыі беларускага руху. Тут сабраныя ўсе галоўныя дакумэнты і факты".

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Выдавецкія сэрыі: Кнігарня Наша Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле