- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія падрабязна рапавядае пра каталіцкія парафіі ў ваколіцах мястэчка Сапоцкін, што распалажылася на сутыкненні межаў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы. Цікавасць да даследавання ў аўтараў узнікла зусім невыпадкова. Менавіта на гэтых тэрыторыях надзвычай жывучай аказалася ўніяцкая царква. Справа ў тым, што пасля забароны ў 1839 годзе грэка-каталіцызму амаль усе сяляне былі прымусова пераведзены ў праваслаўе. Тым не менш, менавіта тут да канца стагоддзя прыхаджане наведвалі ўніяцкія цэрквы. З цягам часу многія з іх прынялі каталіцкае вераспавяданне і сталі называць сябе палякамі. Але і надалей мясцовыя жыхары лічаць сябе зусім адрознымі ад тых палякаў, якія жывуць на захадзе, мала таго, сваёй роднай мовай не баяцца называць беларускую. Аўтары прыходзяць да высновы, што акрэсленне “паляк” жыхары Сапоцкіна ўжываюць не для азначэння нацыі, а сацыяльна-культурнага статуса. (Н.Г.)