- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902– 1931) — беларускага пісьменніка, які пражываў у міжваеннай Латвіі, — увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое кароткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша літаратура. Прадмову да выдання напісала пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік. Кніга ілюстраваная архіўнымі матэрыяламі з Прагі, Рыгі, Даўгаўпілса, фотаздымкамі і малюнкамі з Прагі, слайдамі. Прыгодніцкі сюжэт, любоўныя інтрыгі, прароцкія палітычныя высновы аўтара…