Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Хаўстовіч Мікола, Шляхамі да беларускасці

Шляхамі да беларускасці

Нарысы, артыкулы, эсэ

Хаўстовіч Мікола

Месца выхаду: Warszawa

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

ISBN: 978-83-60951-08-8

Катэгорыя: Беларуская мова; Культура; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2010 by Хаўстовіч Мікола, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Recenzenci: prof. dr hab. Aleksander Barszczewski – Uniwersytet Warszawski, prof. dr hab. Michaś Tyczyna – Narodowa Akademia Nauk RB

Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў апошнія дзесяцігоддзі ўзняцца на новы ўзровень асэнсавання духоўнае спадчыны нашых продкаў. Думка, што беларуская літаратура – гэта літаратура, створаная беларусамі пра беларусаў ды Беларусь і ў першую чаргу для беларусаў, сёння ўсё часцей і часцей гучыць у навуковых працах беларускіх філолагаў. Так, напрыклад, акадэмік І. Навуменка заўважае, што “Марцінкевіч служыў беларускай ідэі. Польскамоўныя творы, якія колькасна раўняюцца або нават перавышаюць напісанае па-беларуску, пацвярджаюць гэтую думку. Бо і ў іх гутарка ідзе пра Беларусь, пра яе мінулае, пра тое, што шляхта, у тым ліку і багатая, складае адно цэлае з беларускім народам. А што датычыць таго, што шляхта гаворыць папольску, то гэта абумоўлена гістарычнымі акалічнасцямі яе бытавання” (Прадмова, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Хаўстовіч Мікола, Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Хаўстовіч Мікола

22 кастрычніка 1856 году памёр на выгнанні ў Архангельскай губерні Рамуальд Падбярэскі, выдавец, публіцыст, краязнавец і фалькларыст. Ён нарадзіўся ў Вільні, дзе скончыў гімназію, затым вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Доўгі час жыў у Пецярбургу. Выдаваў розныя часопісы й альманахі, але найперш праславіўся выданнем кнігі Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных аповедах". У 1850 годзе Рамуальда Падбярэскага за... Болей »


Хаўстовіч Мікола, Айчына здалёку і зблізку

Айчына здалёку і зблізку

Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі

Хаўстовіч Мікола

Нягледзячы на тое, што даследаваньні беларускай літаратуры маюць ужо сваю даўнюю і трывалую традыцыю, да сёньня аўтарства некаторых твораў ХІХ ст., якія ўваходзяць у хрэстаматыйныя зборнікі па вывучэньні беларускай літаратуры, з’яўляецца не пэўным. Праца Міколы Хаўстовіча – спроба знайсці і прааналізаваць “цёмныя плямы” беларускай літаратуры ХІХ ст., а перадусім развеяць “міты” створаныя пад уплывам ідэалягемаў, якія панавалі ў мінулым.... Болей »


Хаўстовіч Мікола, Мастацкі метад Яна Баршчэўскага

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных і культуралагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Болей »


Хаўстовіч Мікола, На парозе забытае святыні

На парозе забытае святыні

Творчасць Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна, канцэптуальна дасьледуе прозу пісьменьніка – аўтара бадай найбольш містычнай кнігі пра Беларусь “Шляхціц Завальня”. Доўгі час творчасьць ... Болей »


Хаўстовіч Мікола, Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XIX ст.

Гісторыя беларускай літаратуры 30–40-х гг. XI...

Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў.

Хаўстовіч Мікола

Даследчыкі беларускай літаратуры акрэсліваюць перыяд гісторыі літаратуры 30-40-х гадоў дзевятнаццатага стагоддзя – перыядам Новай літаратуры. Новая беларуская літаратура развівалася ў двух сустрэчных кірунках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з'яўляліся паэты і літаратурныя творы, пераважна ананімныя («Віншаванне бондара Савасцея», «Імяніннае віншаванне», «Вясна гола перапала» і інш.), а з др... Болей »