Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Валахановiч А. I., Мiхнюк У. М., Споведзь у надзеi застацца жывым

Споведзь у надзеi застацца жывым

Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча

Валахановiч А. I., Мiхнюк У. М.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1999

Рэдактар: Лiс А. С.

Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

Выдавецкая сэрыя: Вернутыя з небыцця

Выдавецтва/ друкарня: БелНДІДАС

Памеры: 200 с., [6] л. iл.; iл., 21 см

ISBN: 985-6099-52-8

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Біяграфіі

Copyright © 1999 by А.I.Валахановiч, У.М.Мiхнюк

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 882.6.09+929 Тарашкевіч

Кніга прысьвечаная аднаму з найбольш выбітных сыноў беларускага народу. Браніслаў Тарашкевіч – аўтар першай граматыкі беларускай мовы актыўны палітычны і грамадзкі дзяяч Заходняй Беларусі. За сваю палітычную дзейнасьць падвяргаўся арыштам і прысуджаўся да працяглых тэрмінаў зьняволеньня. Ў рамках абмену палітзьняволенымі паміж СССР і Польшчай Браніслаў Тарашкевіч пераяджае жыць у СССР, але тыя спадзяваньні і прыўкрасы прапаганды, якія сеяліся сярод жыхароў Заходняй Беларусі пра Савецкую Беларусь, на справе аказаліся адно прыгожымі словамі. Бачачы, як ягоныя былыя паплечнікі “грамадоўцы”, апынуўшыся ў Савецкім Саюзе, скіраваліся проста за краты, абвінавачваньня у нацдэмаўшчыне, Браніслаў Тарашкевіч на замову АДПУ піша сваю аўтабіяграфію. Менавіта гэтая аўтабіяграфія стала прычынай абвінавачваньняў Браніслава Тарашкевіча ў здрадзе сяброў і беларускай інтэлігенцыі, але аўтар аўтабіяграфіі ня ведаў, што і яго лёс таксама накрэсьлены менавіта ёй самой. Упершыню ў Беларусі аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча выдадзеная на мове арыгінала і без купюраў. Выданьне – гэта помнік тым страшным часам калі молах перамолваў лёсы і жыцьці беларусаў, а таксама і напамін пра тое, што страшныя часы не павінны паўтарыцца. (З.К.)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле