Слонімскі край, 8 (54) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

8 (54) 2020

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2020-07-01

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2020 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пра гісторыю Слонімшчыны мы ўжо ведаем даволі шмат — ёсць і навуковыя, і навуковапапулярныя працы, публікацыі ў прэсе. Аднак адкрыцці не сканчаюцца. Наша гісторыя настолькі багатая на асобы, на падзеі, што яшчэ доўга даследчыкамі будзе складацца мазаіка. Нядаўна аўтарытэтны беларускі гісторык, сфрагіст і геральдык Анатоль Цітоў выдаў кнігу, у якой упершыню комплексна даследуецца злотніцкае (ювелірнае) майстэрства ў Беларусі.* Гэта проста фантастычная абагульняючая праца, якая грунтуецца на ўсіх даступных крыніцах. І ў ёй згадваюцца слонімскія майстры. Самым славутым злотнікамураджэнцам Слоніма быў Станіслаў Даніловіч. Ён нарадзіўся дзесьці ў 1640-я гады. Даніловіч вучыўся злотніцкаму рамяству ў Вільні з 1662 года: быў 5 гадоў вучнем у віленскага злотніка Граковіча, пасля ў 1669-1670 гадах “адбыў службу таварыскую” (гэта значыць, быў падмайстрам) у Юрыя Александровіча. Віленскім грамадзянінам (атрымаў дазвол на сталае жыхарства) ён стаў у 1670-м. Неаднаразова Даніловіча абіралі старшым злотніцкага цэха. Цітоў падкрэслівае, што гэты майстра запачаткаваў дынастыю злотнікаў — Даніловічаў. Злотнікам стаў сын Станіслава Даніловіча Юрый (Георг) Даніловіч. У 1693-м ён запісаўся вучнем на 5 гадоў да бацькі, а ў 1698-м запісаўся да яго ўжо “таварышам”. Цітоў згадвае Себасцьяна Даніловіча, які з 1725-га быў вучнем у віленскага злотніка П. Эльса, а пасля стаў падмайстрам. Адзначаецца, што бацька Себасцьяна паходзіў са Слоніма.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Слонімскі край, 7 (53) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (53) 2020

НКВД в Западной Беларуси: сентябрь — декабрь 1939 г.: документы и материалы. — Минск — Москва, 2019. — 384 с. Кожная такая кніга — падзея. Дзясяткі дакументаў з архіваў, з якіх большасць апублікаваны ўпершыню. Безумоўна, без адкрыццяў не бывае. У архіўных дакументах знаходзяцца згадкі пра Слонім і слонімцаў у 1939 годзе. “НКУС у Заходняй Беларусі…” — гэта сумеснае выданне Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста, Нацыянальнага ар... Болей »


pdf
Слонімскі край, 6 (52) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (52) 2020

Цэнтр дакументацыі аб пераследаваннях нацыяналсацыялістычным рэжымам Arolsen Archives (ён знаходзіццца ў нямецкім горадзе Бад-Арользене ў зямлі Гесэн) выклаў у вольны доступ у інтэрнэце мільёны дакументаў са сваіх збораў. Яны датычаць не толькі ўласна ахвяр, якія вывозіліся на прымусовыя працы ці траплялі ў канцлагеры, але і так званых “перамешчаных асоб”, якія апынуліся пасля Другой сусветнай вайны ў зонах акупацыі Германіі заходнімі с... Болей »


pdf
Слонімскі край, 5 (51) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (51) 2020

Гэтае здарэнне адбылося ў нашым горадзе вясной 1657 года. Трэці год, як пачалася вайна Рэчы Паспалітай (аб’яднанай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы) з Маскоўскай дзяржавай. У гісторыі яна вядома як “крывавы патоп”. Маскоўцы акупавалі значную частку ВКЛ разам са сталіцай Вільняй. Супраць Рэчы Паспалітай пачала агрэсію Швецыя, якая адначасова апынулася ў стане вайны і з Масквой. У той сітуацыі ў 1655 годзе вялікі гетман літо... Болей »


pdf
Слонімскі край, 4 (50) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (50) 2020

Гэты тэкст напісаў дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 — 1633), як прадмову да Трэцяга Стутута ВКЛ, кодэкса законаў, што быў надрукаваны ў 1588 годзе. Ён звяртаецца да насельніцтва краіны, абгрунтоўвае важнасць незалежнасці, свабоды, панавання права. Са старабеларускай мовы тэкст узнавіў паэт Алесь Разанаў. Мудрыя людзі ўсіх стагоддзяў сыходзіліся на думцы, што ў кожным — калі б яно ні ўтварылася — гаспадарстве... Болей »


pdf
Слонімскі край, 3 (49) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

3 (49) 2020

Гэты здымак захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Апісанне кароткае: будаўніцтва шматпавярховага дома ў Слоніме, 15 сакавіка 1972 года. На фота бачым скрыжаванне вуліц Студэнцкай (Хлюпіна) і Янкі Купалы. Гэты раён горада за пасляваенныя дзесяцігоддзі ўжо набыў новае аблічча, непазнавальна змяніўся. Старыя будынкі, у тым ліку і аўтастанцыю, знеслі. І вось робіцца апошні штрышок — дабудоўваецца шматпа... Болей »


pdf
Слонімскі край, 2 (48) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

2 (48) 2020

Калі ехаць са Слоніма на Зэльву праз вёску Чамяры, то пасажыры пры лесе з правага боку заўважаць некалькі драўляных будынкаў, сярод якіх ёсць і двухпавярховы. Яны знаходзяцца амаль на мяжы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў. А за будынкамі здалёк свеціцца агеньчыкамі прыдарожная карчма вядомага на Зэльвеншчыне фермера Міхаіла Макея. Яна знаходзіцца ў былой Сынковіцкай участковай бальніцы, будынак якой быў узведзены яшчэ ў 1930-х гадах. П... Болей »


pdf
Слонімскі край, 1 (47) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

1 (47) 2020

Першы нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край” выйшаў у лютым 2016 года. У ім было 12 старонак. Зроблены нумар быў хутка. У студзені 2016-га я прапанаваў паспрабаваць рабіць перыёдык Васілю Герасімчыку, і ён горача гэтую ідэю падтрымаў. Менавіта Герасімчык выступіў за назву “Слонімскі край”, якая была ў краязнаўчага часопіса ў далёкім 2000 годзе. “Зразумела, ясна, дакладна і проста”, — пісаў ён пра яе. У выніку я з гэтым пагадзіўс... Болей »


pdf
Слонімскі край, 12 (46) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

12 (46) 2019

Фотаздымкі Слоніма, зробленыя ў гады Першай сусветнай вайны, працягваюць з’яўляцца на інтэрнэт-аукцыёнах. Нядаўна жыхар бельгійскага Гента прадаваў іх на ebay.com аж некалькі дзесяткаў! У апісанні пазначана, што гэта Слонім і наваколле. Многія аб’екты пазнавальныя, як былыя касцёл і кляштар бернардзінцаў (цяперашні Свята-Троіцкі сабор і будынак інтэрнату), касцёл св. Андрэя, Гандлёвая плошча, Гандлёвыя рады, канал Агінскага. Фатограф з... Болей »


pdf
Слонімскі край, 11 (45) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

11 (45) 2019

6 лістапада ў Слоніме па вуліцы Васі Крайняга (гістарычныя назвы — Спаская, Бернардынская, Банкавая) урачыста, у прысутнасці кіраўніцтва горада, адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу ВКЛ і Рэчы Паспалітай Міхалу Казіміру Агінскаму. На свае сродкі яго вырабіла прыватная фірма “Гранві” Уладзіміра Вількіцкага, ініцыятар — грамадскае аб’яднанне “СлонімКаналАгінскага ” (кіраўнік — Іван Вадэйка). Надпіс на помніку выкананы па-беларуску: “Міхал Ка... Болей »


pdf
Слонімскі край, 10 (44) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (44) 2019

Гэты здымак фатограф Язэп Шыманчык зрабіў у 1943 годзе падчас нямецкай акупацыі. На ім бачым частку будынка былой ратушы (цяпер у ім бібліятэка). Звяртае на сябе ўвагу вялікае акно на першым паверсе каля ўваходу. З’явілася яно ў міжваенны час і відавочна псавала выгляд фасаду. Не дзіўна, што ў пасляваенныя гады яго зноў перарабілі. Гэты факт — штрышок да агульнай карціны. Будынак былой ратушы за сотні гадоў існавання мноства разоў пераб... Болей »