- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1630 годзе ў Слоніме здарылася трагедыя. Ад чумы (“чорнай смерці”) памерлі больш за 80 чалавек. Калі дапусціць, што на той час у горадзе было 1,5-2 тысячы жыхароў, страты склалі 4-5% насельніцтва. У працах даследчыкаў слонімскай гісторыі гэты факт не згадваецца. А дакументы існуюць! Іх у рукапісным аддзеле бібліятэкі Віленскага ўніверсітэту адшукала і апублікавала даследчыца з Беластока Мажэна Ледке.