- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Казімір (Казімер) СВАЯК, сапр.: Канстанцін СТАПОВІЧ (СТЭПОВІЧ) (12 (24) лютага 1890, в. Барані Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 6 мая 1926, Вільня) — беларускі каталіцкі святар, грамадска-нацыянальны дзеяч, паэт. Нарадзіўся ў сям'і селяніна-паўвалочніка Мацея Стаповіча, у сям'і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты Альбін і Бернард Стаповічы) і яна месціліся ў невялікай хатцы пакуль мясцовы пан Сволькен, у якога Мацей служыў лесніком, не выдзеліў участак зямлі і драўніну на будаўніцтва новага дома. Новы вялікі (па тагачасных мерках) — «на два канцы» — дом стаіць (часткова) у Баранях і сёння (адзін «канец» перавезены).