be
pdf

Народная Воля 152-153

Хто ёсць хто? Учора ў Цэнтрвыбаркаме разглядалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду. У Цэнтрвыбаркам паступіла 19 заяў, але зарэгістравалі не ўсіх. Адмовілі ў рэгістрацыі санітарцы гразелячэбніцы санаторыя “Чонкі”, што ў Гомельскай вобласці, Наталлі Старыкавай і беспрацоўнаму з Мінскага раёна Іллі Дабратвору. Справа ў тым, што ў ініцыятыўнай групе па законе павінна быць як мінімум 100 чалавек. Старыкава “наскрэбла” толькі 30, а ініцыятыўная група Дабратвора і наогул складалася толькі з яго самога. А першай, нагадаем, была зарэгістравана яшчэ 20 верасня ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі, які, па яго словах, з’яўляецца “прыхільнікам дзяржаўнасці і падтрымлівае Рэспубліку Беларусь як самастойную краіну”. Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат, старшыня савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта ўжо трэцяя спроба Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Першы раз ён вылучаўся ў 1994 годзе, але тады яго ініцыятыўная група не змагла набраць патрэбную колькасць галасоў, пасля чаго Віктар Цярэшчанка вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку і стаў яго даверанай асобай. У 2001 годзе Цэнтрвыбаркам адмовіў Цярэшчанку ў рэгістрацыі, таму што прызнаў сапраўднымі толькі 62 тысячы подпісаў са ста тысяч неабходных. Зараз у ініцыятыўнай групе Віктара Цярэшчанкі — 1301 чалавек.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля
Выдаўцы і выдавецтвы: УК Народная Воля
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-09-28
  • Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
  • Выдавец: УК Народная Воля
  • Copyright: © 2010 by Народная Воля
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org