be

Кнігі

Чаму Беларусь не Расея
pdf epub

Чаму Беларусь не Расея

Эсэ з гісторыі і культуры (2015–2022)
Абламейка Сяргей

Гістарыясофская эсэістыка доктара гісторыі Сяргея Абламейкі вызначаецца нечаканымі трактоўкамі вядомых падзей і малавядомымі фактамі зь мінулага Беларусі. У кнізе чатыры дзясяткі эсэ, кожнае зь якіх можа вас зь дзівіць і прымусіць задумацца.... Болей »

Аптымізм і нацыяналізм
epub

Аптымізм і нацыяналізм

Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу
Аўраменка Васіль

Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга... Болей »

Рыгор Барадулін з чорным катом і без
epub

Рыгор Барадулін з чорным катом і без

Эсэ
Шапран Сяргей

Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна.... Болей »

Вылучаны і адлучаны...
epub

Вылучаны і адлучаны...

Штрыхі да грамадзянскай біяграфіі творцы і дзяржаўнага дзеяча ў эпоху савецкай улады і пачатковага постсаветызму
Далідовіч Генрых

Генадзь Бураўкін з тых, каго таксама змалку аблашчыў адмы­словы нябесны промень, ажывіў ягоную здольнасць да Яе Вялікасці Паэзіі і тым самым яшчэ ў школьным узросце вывеў на нялёгкі грамадзянскі і творчы шлях. І яму прыйшлося прайсці выпрабаванне многіх ва ўсе помныя гістарычныя эпохі, хто трымаў экзамен... Болей »

Выспачкі памяці
epub

Выспачкі памяці


Валасюк Лявон

Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш… Нядаўна прыпыніўся ў сваёй творчай майстэрні, адчуўшы нешта знаёмае, шчымлівае. І пад лёгкім скразняком паплылі ўспаміны. Я прыпомніў свае васямнаццаць гадоў –... Болей »

Ісці і не баяцца
epub

Ісці і не баяцца

Нататкі з нататнічкаў
Пятровіч Барыс

Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу... Болей »

Таленты
epub

Таленты

Словы пра тутэйшых арт-авангардыстаў
Глобус Адам

Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі. Для кожнага сустрэчнага ў Чарнабрысава... Болей »

Не кажы бабулі
epub

Не кажы бабулі

Біяграфічны расповед
Ліс Дар'я

Бабуля стала ўдавой у тым узросце, калі я і не думала ісці замуж. Зрэшты, мяне не звалі. Каму патрэбны праблемы на сваю галаву? Канечне, дзед пра такое не думаў, закахаўшыся ў бабу Таню ў 6 класе. І свае праблемы атрымаў… Затое жылі яны весела, хоць бабуля ніколі не была ідэальнай жонкай, а – тым болей!... Болей »

Чараўніца
epub

Чараўніца

Апавяданні
Ластаўскене (Ластоўская) Марыя

У 2022 годзе Літва досыць сціпла адзначыла 150-годдзе з дня нараджэння класікіні літоўскай літаратуры Марыі Ластаўскене, ці Ластоўскай на беларускі лад. Жыццё пісьменніцы было звязана не толькі з Літвой, але і з Беларуссю: пэўны час яе мужам быў Вацлаў Ластоўскі, адна з дачок пісьменніцы жыла ў Менску.... Болей »

Халоп Яснавяльможнага дэмакрата
pdf epub

Халоп Яснавяльможнага дэмакрата

Раман-дурнота
Казакоў Валерый

Сярэдзіна XXI стагоддзя, светам кіруе Высокая сямёрка. І няма ні Расіі, ні ЗША. На палітычнай мапе – Сібрусія, Афраюсія, Аб'еўра. І Хахлабульбія, межы якой прайшлі ў дзесятках кіламетраў ад Масквы... Суседнюю дзяржаву ачольвае Пераемнік Шосты... У гарах тундры адкрываецца містычна-пракаветная Шамбала... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org