be

Кнігі

Па дарозе ў легенду
epub

Па дарозе ў легенду

Апавяданне
Арабей Лідзія

Лес кончыўся, за ім ляжала поле густога высокага жыта, цераз жыта да вёскі, што стаяла ў лагчыне і віднелася адсюль стрэхамі хат і гумнаў, вяла сцежка, зарослая абапал падарожнікам. Вечаровае сонца залівала наваколле жоўтым святлом, яно клалася на жытняе поле, на стрэхі вёскі, на поплаў, які раскінуўся... Болей »

Вузлы
epub

Вузлы

Апавяданне
Арабей Лідзія

Мне часта сняцца сны. Адны і тыя ж. Ад гэтых сноў я прачынаюся і потым доўга не магу заснуць. Я ляжу, пазіраю ў цемнату, слухаю глухую цішыню ночы і думаю. Успамінаю. Ці так было тады, як мне цяпер сніцца? Я ляжу і ўспамінаю. А потым ужо не ведаю, што мне саснілася, а што я сам успомніў. Мне хочацца... Болей »

Паласа дажджу
epub

Паласа дажджу

Апавяданне
Арабей Лідзія

Мінаў першы тыдзень шчасця. Ён праляцеў, як адзін дзень, а можа, як адна гадзіна, як адзін гарачы міг. Канечне, шчасцем было і тое, ранейшае, калі вочы ў вочы, рукі ў рукі заставаліся яны толькі ўдваіх у вялікім, бязмежным свеце, калі больш нікога і нідзе не існавала, калі толькі яны ды пошум ветру ў... Болей »

Белы шпіц
epub

Белы шпіц

Апавяданне
Арабей Лідзія

Стаяла зіма сорак трэцяга года. Пасля невялікай адлігі ўдарыў мароз, і гарадскія руіны, друз укрыла калючая белая шэрань. У ясным сінім небе жоўтым кругам свяціла халоднае сонца, пазіраючы ў правалы вокнаў і дзвярэй, што зеўралі ў закураных ацалелых сценах. Горад быў падобны на растрэсены мурашнік, у... Болей »

Жоўты кураслеп
epub

Жоўты кураслеп

Апавяданне
Арабей Лідзія

Турысты збіраліся ў вестыбюлі гасцініцы — на дзевяць гадзін быў назначаны выезд у горад, і два сінія аўтобусы з вялікімі вокнамі, з белымі чахламі на крэслах ужо стаялі напагатове каля пад’езда. Было без дзесяці дзевяць, больш акуратныя падарожнікі ўжо сышлі ўніз з сваіх нумароў, другія яшчэ збіраліся... Болей »

Ян з Літвы
epub

Ян з Літвы

Апавяданне
Арабей Лідзія

Дзень быў гарачы і парны, аж не хапала чым дыхаць, неба зацягвала смуга, мусіць, збіралася на дождж. А ён быў вельмі патрэбны, бо зямля на градах у гародчыках, што былі тут скрозь, каля кожнага дома, зусім высахла. Пажаўцеў гурочнік, рудзелі, толькі завязаўшыся, памідоры, не раслі, скручваўся ліст на... Болей »

Стану песняй
epub

Стану песняй

Дарогамі Алаізы Пашкевіч (Цёткі)
Арабей Лідзія

У 1951 годзе я скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і падала заяву аб залічэнні ў аспірантуру пры Акадэміі навук БССР. Мяне прынялі. 1 я адчула сябе, як кацяня, якое кінулі ў раку. Калі хочаш не патануць, то грабі лапкамі, можа, навучышся плаваць. Кандыдацкі мінімум па... Болей »

Горкія ягады
epub

Горкія ягады

Аповесць
Арабей Лідзія

Яна нікому не сказала, ад каго нарадзіла свайго хлопчыка, нават мацеры. Было і было, не яна першая, не яна апошняя. Калі атрымала дэкрэтны адпачынак, паехала ў вёску, да бацькоў. Маці адразу ўбачыла, што з дачкою, а бацька доўга не здагадваўся, ледзь не да таго часу, пакуль прыйшла пара радзіць. (фрагмент)... Болей »

Халодны май
epub

Халодны май

Аповесць
Арабей Лідзія

У чытальнай зале бібліятэкі імя Леніна, за шырокімі сталамі, схіліўшыся над кнігамі і канспектамі, сядзелі студэнты. Кожны з іх грыз свой кавалак граніту (маецца на ўвазе граніт навукі) і не перашкаджаў грызці іншаму. У вялікай зале стаяла цішыня, якую парушалі хіба шоргат старонкі, стрыманы кашаль... Болей »

Жыццё і смерць апошняга польскага караля
pdf mp3

Жыццё і смерць апошняга польскага караля


Мусевіч Георгій

Гэтую кніжку марна шукаць на паліцах бібліятэк і кнігарняў, бо яна існуе толькі ў 3-х друкаваных экзэмплярах і ў рукапісах. Чытачы ж маглі пазнаёміцца з ёй праз часопіс «Па-суседску», дзе кніга друкавалася ў перакладзе на польскую і праз раённую газету «Навіны Камянеччыны», дзе твор публікаваўся ў асобных... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org