be

Кнігі

Гарачая кроў Джота
epub

Гарачая кроў Джота

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Пасвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я звярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзверы пад’езда: старыя, без дамафона, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі... Болей »

Гарэла свечачка
epub

Гарэла свечачка

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Я прачнуўся і ўбачыў агромністы спелы персік. Наліты сонцам, калмаценькі, у срэбна-расяным пушку, хоць і загадкава квадратны, як на карціне якога-небудзь куба-авангардыста. Цудоўны дар паўднёвага Крыма быў на дзве палавінкі падзелены равочкам з мяккім галубіна-шызым дымком, над якім лунала вохрыстая... Болей »

Галуба
epub

Галуба

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Вечар быў імглісты, снег ляжаў неглыбокі, маразы не паспелі загнаць пад лёд хуткія рэчачкі. Я ехаў аўтобусам у знаёмы калгас і думаў: чаму багатаму сам чорт дзяцей калыша? Усе да яго едуць, яго славяць, наш брат-журналіст пра яго цяпер толькі і піша, беднаму хіба мімаходзь пстрычку дасць па носе, вожыка... Болей »

Жанчына ў чорным і Афган
epub

Жанчына ў чорным і Афган

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Ранічкай у нядзелю, калі яшчэ мала хто, прачнуўшыся, паказваецца ў двары нашага дома і пад вокнамі гуляе адно мятла сліваносага дворніка Варакі, за недалёкім часам гвардыі падпалкоўніка, будзіць настырна-дзяркатым шорганнем па асфальце, з пад’езда выходзіць Афган — чорны, з падсіненым бляскам, нібы экватарыяльная... Болей »

Супраць неба — на зямлі
epub

Супраць неба — на зямлі

Апавяданне
Карамазаў Віктар

У Ходарава, сваю вёску, Іван Калядка прыехаў ноччу, блізка да першых пеўняў. З цягніка ў Магілёве ён сышоў познім вечарам, калі аўтобусы ў яго бок ужо не ішлі, ды пашанцавала — злавіў начнога таксіста. Гнаць за паўсотню кіламетраў той адмовіўся, а за горад падкінуў, і там, у полі, Калядка галасаваў... Болей »

Галапагосы
epub

Галапагосы

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Нудна шваргоча фарсунка, выплёўваючы салярку ў чырвонае пекла паравога катла. Віхуры агню ў ім то скачуць драпежнымі ліскамі, пасуцца каля фарсункі, гаручае крынічкі, то, падсілкаваўшыся, раскатваюцца па чыгунным чэраве, знікаюць у збялелым кіпені. Стогне помпа, гонячы па трубах нагрэтую ваду да людзей... Болей »

Сцяпан, Дзіч і Цырля
epub

Сцяпан, Дзіч і Цырля

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Сонца смаліць дзень пры дні, у небе ні аблачыны, а вецер набяжыць — абдасць сухменню, быццам з пустыні, і зноў не аддыхаешся, не астынеш. Паша — няма бяды: зялёная, жаўцень зачапілася дзе-нідзе, нясмелая, бо зіма выдалася снежная, вясна позняя, паводкі па заліўных лугах трымаліся доўга, ды і дажджы прашумелі... Болей »

Дзяльба кабанчыка
epub

Дзяльба кабанчыка

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Ад аўтобуснага прыпынку Сцяпан не пайшоў на прасёлак, які кругам, паўз магільнік, вёў у вёску, а падаўся выганам, як бліжэй. Таго выгану трыста крокаў. А за ім — матчын плот. Нагою адкінуўшы ў плоце штыкеціну, якая вісела на адным цвіку, ён прасунуў у дзірку сумку, паставіў за плотам, за ёю бокам пралез... Болей »

Cімфонія
epub

Cімфонія

Апавяданне
Карамазаў Віктар

Мы сядзім побач, звесіўшы частакольчыкам чатыры нагі, едзем па лесе ці доўгім прагалам, ці зарослай дарогай, нагамі ды коламі даўно не таптанай, не ўкатанай, не выбітай. Пасля халоднай вясны ў цяперашнім мінорна-задумлівым шэпаце запознена-цёплых, з прыпарачкам пасля ціхага дожджыку, яшчэ скупаватых... Болей »

Мастак і парабкі
epub

Мастак і парабкі

Раман
Карамазаў Віктар

Над счарнела-голым вільготным садам, які неўпрыкмет паскідаў з сябе апошнія шматкі снегу і яшчэ не ўвабраўся ў вяснова-маладую зеляніну, вісела нізкае неба, пабітае іржою, паклычанае і злямчанае, нібыта воўна, нямытая і нечасаная. Шэрая раніца не адпускала ад акна. Мастак стаяў задумлівы, паклаўшы далоні... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org