- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напэўна, Вёсцы мы здаваліся неандэртальцамі ці, хутчэй, малпамі, якіх выпусцілі з клеткі дзеля забавы. Бясплатнае кіно! А яшчэ лепш заапарк і цырк у адным флаконе! Асабліва гучна Вёска смакавала сцэну, у якой «чулліва» сустракала нас баба Маруся каля свайго двара. — Чаго гэта вы прыперліся сюды?! — былі... Болей »
Гэта гісторыя пра сённяшніх дзесяцікласнікаў з маленькага правінцыйнага горада, у якім ніколі нічога не адбывалася да падзей, узгаданых у кнізе, у якім кансерватыўны і мяшчанскі ўклад побыту лічыўся нормай, і які прымаўся за ўзор спакою, пакуль галоўная гераіня Даша Белая не паглядзела серыял «Школа»... Болей »
Кніга ўяўляе сабой беларускі варыянт перапрацаванай і часткова дапоўненай для публікацыі навуковай манаграфіі даследчыцы Таццяны Астроўскай «Cultural Dissent in Soviet Belarus (1968—1988). Intelligentsia, Samizdat and Nonconformist Discourses», абароненай ва Ўніверсітэце Грайфсвальда, Германія. Аўгар... Болей »
Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае... Болей »
Архіепіскап Апанас (у сьвецкім жыцьці Антон Мартас, 1928, Наваградчына — 1983, Буэнас-Айрэс) быў адным з гіерархаў былога епіскапату Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Ягоная жыцьцёвая ды сьвятарская біяграфія цесна зьвязаныя зь беларускай гісторыяй, а ў паасобных месцах пакручаная часам і... Болей »
Нарадзіўся Лявон Савёнак 26.06.1897г. на Глыбоччыне ў вёсцы Вялец у сям’і Вікенція (1865-1898) й Вольгі (1869-1962) Савёнкаў. Пачатковую асьвету здабыў у Глыбокім, куды пераехаў разам з маці й старэйшымі сёстрамі, Анютай і Ксеняй, пасьля сьмерці бацькі вучыўся ў Маладэчненскай настаўніцкай сэмінарыі... Болей »
Толькі на краі Беларусі, нібыта ў прамыінах, якія ўтварылі няўшчуканыя дажджы, што доўжыліся, бадай, болей за тыдзень, дык толькі на краі Беларусі, дзе пачынаюцца літоўскія палеткі, дарэчы, такія ж, які і беларускія, паказалася зямля, скрозь у вялікіх, рознакаляровых і шматстайных лапіках. Ад беларускай... Болей »
Гэту назву я запісаў толькі 23 сакавіка. Прыходзіла яна паволі, у ходзе ўсёй перадвыбарчай кампаніі, але з’явілася ў галаве няйначай па асацыяцыі з падзеямі, якія разгортваліся тут у 1944 годзе ў аперацыю «Баграціён»… Канешне ж падзеі не сумяшчальныя, і назва сапраўды паходзіць толькі ад знешняй асацыяцыі.... Болей »
Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак... Болей »
Бо як ад Бранска, так і ад Кіева да Вільні далеч, чым ад таго ж Ітыля. Калі не сёння, то заўтра татары ўжо, няйначай, пачнуць шнарыць паўз паўднёва-ўсходнія межы Вялікага Княства. А гэта значыць — падзеі не абмінуць ні Бранска, ні Кіева. I нас з табой першых закране новая вайна паміж татарамі і маскавітамі.... Болей »