be

Кнігі

Выбраныя паэтычныя творы

Выбраныя паэтычныя творы


Бядуля Змітрок

Змітрок Бядуля (сапр. Шмур Плаўнік) (1886 - 1941) - класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў.... Болей »

Выбраная паэзія

Выбраная паэзія


Ленау Нікалаус

Нікалаус Ленау (1802 - 1850) - нямецкамоўны паэт, народжаны на славянска-вугорска-румынскім памежжы колішняй Аўстрыйскай імперыі Габсбургаў. Яго творчасць, з аднаго боку, абапіралася на традыцыі еўрапейскага рамантызму, а з другога, у ёй знайшла ўвасабленне эстэтыка плыні "бідэрмаер", якая імкнулася... Болей »

Час пустазелля

Час пустазелля


Янкута Ганна

Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца... Болей »

Вызвалі або бяжы

Вызвалі або бяжы


Комар Ганна

Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму... Болей »

У прысценку старога лесу

У прысценку старога лесу

Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы
Кандрацюк Ганна

Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы... Болей »

Шэпт

Шэпт


Лескець Сяргей

Аўтар кнігі дзевяць гадоў таму задумаў вялікае падарожжа ў свет беларускай вясковай магіі. Марай была серыя партрэтаў носьбітаў самай закрытай і абароненай традыцыі лекаваць словам. Ад вёскі да вёскі праз вандроўкі ён шукаў чараўніц, знахарак і траўніц. У кнізе чытач зможа адчуць смак падарожжа і амаль... Болей »

Вершы 30zł

Вершы


Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. 1973) беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца, бард. Лаўрэат шэрагу беларускіх і замежных літаратурных прэмій. Яго творчасць вызначаецца багаццем і разнастайнасцю мовы, стылістычнымі эксперыментамі ды іранічнасцю стылю.... Болей »

Перавыбранае 30zł

Перавыбранае


Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і... Болей »

Побач

Побач

будзь і пабачыш
Кудасава Наста, Дземідовіч Святлана

Кніга «Побач» — гэта ілюстраваны збор вершаў, які распавядае пра адзіноту і надзею, пра пошук сябе і радзімы ў шалёных варунках рэчаіснасці. Нітуючы асабістае і гістарычнае, моўнае і візуальнае, зборнік паказвае шматаблічны свет растрывожанага сучаснасцю чалавека: ад роспачы і зняверанасці да захаплення... Болей »

З Вяліміра Хлебнікава
pdf

З Вяліміра Хлебнікава


Разанаў Алесь

Кніга — білінгва: у ёй змешчаны вершы Вяліміра Хлебнікава ў мове арыгіналу і «з», здзейсненыя Алесем Разанавым у беларускай мове.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org