- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У новую кнігу Івана Каныловіча ўвайшла аповесць «Бяроза на мяжы», у якой у востра-канфліктнай форме расказваецца пра лёс вясковай жанчыны. У апавяданнях аўтар знаёміць нас з людзьмі не простага лёсу, з іх марамі, каханнем, жыццёвымі расчараваннямі і радасцямі.... Болей »
«Засада» — так назваў сваю новую кніжку прозы пісьменнік Мікола Капыловіч, аб’яднаўшы пад гэтай назвай дзве аповесці: «Засада» і «Міцька, Валік і я». Аповесці розныя па тэме — у першай аўтар малюе лес і яго жыхароў, другая — перагортвае яшчэ адну старонку Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »
У кнігу ўключаны дзве аповесці і цыкл апавяданняў. Марфачку — гераіню аднайменнай аповесці мучыць пытанне: чаму Сільчук, яе былы гаспадар, які так шанаваў працу на зямлі, сасланы ў Сібір. А цяпер гэта зямля запушчана, нікому не патрэбна. Антон Цурык, герой аповесці «Камчатка»,—наш сучаснік. Яго ў жыцці... Болей »
У зборнік увайшлі аповесці «На новай кватэры», «Сны не вяртаюцца» і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Героі кнігі — нашы сучаснікі, людзі старэйшага і маладога пака-лення, падлеткі — са сваімі характарамі і лёсамі, разуменнем сэнсу жыцця і ацэнкай мінулага.... Болей »
У бальніцы для ракавых хворых сустрэліся былыя аднакурснікі журналісты. У драматычны час сустрэліся людзі драматычнага лёсу. У абодвух дактары падазраюць страшную хваробу. Лёнька Ліс і Андрэй Цяжкі — землякі, палешукі. ёсць што згадаць, пра што падумаць. Нават калі жыць засталося нямнога...... Болей »
Герой аповесці «Сны не вяртаюцца» — малады журналіст. Усё ў яго было — цікавая работа, каханая дзяўчына. Але здарылася бяда — у камандзіроўцы ён трапіў у аварыю, атрымаў цяжкую траўму... «На новай кватэры» — аповесць пра галоўнага канструктара буйнога завода, пра глыбокія чалавечыя перажыванні і лёс... Болей »
Герой аповесці «Чужы сваяк» — чалавек, які перанёс на сабе згубнае ўздзеянне «зялёнага змія» і даўно страціў сям’ю, дзе некалі яго паважалі і любілі. Ён едзе ў горад, дзе, здавалася, яго чакаюць. Але ў жонкі ўжо повы муж, у дзяцей — бацька. Многае не вярнуць, ды не ўсё яшчэ страчана... Аповесць «Былі... Болей »
Хто мы, беларусы? Гэта пытанне гучала ў творах Купалы, Гарэцкага, Чорнага. Сёння іншы час: па-новаму яно гучыць у аповесці В. Карамазава «Краем Белага шляху». Хто мы, дзеці чарнобыльскай зоны? Герой аповесці Міцька Будавей адказвае: «Нас усё жыццё рабавалі, спойвалі, травілі дустам і цэзіем, білі па... Болей »
Для гэтага зборніка аўтар выбраў лепшыя творы з папярэдніх сваіх кнішак — вершы, песні, а таксама невялічкую лірычную паэму «Карэнні болю» (Споведзь аднаго маленства). Кніга прасякнута пачуццём любові да роднага краю, паэтычным неспакоем за лёс чалавецтва, заклікам да барацьбы за захаванне міру на Зямлі.... Болей »