- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арфейны томік выбранага з твораў Міхася Скоблы склалі найбольш метафарычныя, вобразныя, узнёслыя вершы зборнікаў “Вечны Зніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсце Поўні”, вершы “новага тысячагоддзя”, а таксама вянок паэтычных перакладаў — “галасоў з-за небакраю” ды ўзорныя эсэ — ураджайныя на шматасацыятыўнасць, арыгінальнасць... Болей »
У новую кнігу эсэістыкі Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў... Болей »
Аповесць «Уласны крыж» — прыгодніцкі дэтэктыў пра пошукі старадаўняга артэфакта. Журналіст Зініч прыязджае ў старажытны Полацк на запрашэнне ўніверсітэцкага сябра, што ўблытаўся ў амаль крымінальныя справы. Якія таямніцы хавае архіў экспедыцыі БелАН на Полаччыну і дзе адшукаць сапраўдны ключ ад Мудрасці?... Болей »
У выданні прадстаўлены збор шматграннай творчай спадчыны паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка Алеся Дудара (1904–1937), аднаго з самых заўважных творцаў міжваеннай літаратуры Беларусі. Значная частка твораў, матэрыялы з асабістага архіву і фотадакументы друкуюцца альбо перавыдаюцца ўпершыню.... Болей »
Зборнік уключае архіўныя дакументы, карэспандэнцыю і ўспаміны, якія асвятляюць жыццёвы і навуковы шлях славутага гісторыка, этнографа і эканаміста Мітрафана Доўнар- Запольскага (1868—1934). Большасць матэрыялаў друкуецца ўпершыню. Кніга адрасавана ўсім, каго цікавіць мінулае Беларусі і лёс яе інтэлігенцыі.... Болей »
«Я зрабіў пераклады помнікаў старажытнага беларускага пісьменства на рускую мову — яны шырока выкарыстоўваюцца студэнтамі краін СНД. Таксама ёсць гістарычныя кнігі з нарысамі і эсэ. «Улада пячаткі», напрыклад, «Бляск Кароны». Гэта пра нашых знакамітых асобаў, пачынаючы ад Рагвалода, у тым ліку пра Міндоўга... Болей »
У кнiзе разглядаецца гiсторыя навуковай астраномii. У першай частцы гэтай кнiгi сiстэмна выкладзена развiццё астраномii ў Вiленскiм унiверсiтэце i ў дадатках да першай часткi зроблена спроба паказаць працу Вiленскай абсерваторыi ў кантэксце тагачаснай навукi. У другой частцы расказваецца аб астраномах... Болей »
У кнігу ўвайшлі найлепшыя творы аўтаркі з папярэдніх зборнікаў і новыя тэксты. Вершы, проза і дзённікавыя запісы выяўляюць непаўторнасць лірычнага светапогляду паэтэсы, багацце яе вобразных і рытміка-інтанацыйных знаходак, поліфанічнасць эмацыйных перажыванняў, шчырасць і дасканаласць мастацкага стылю.... Болей »
Пад адной вокладкай сабраны творы розных гадоў, тэматычна аб’яднаныя ў чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты – як зямля». У першым пераважаюць вершы агульнафіласофскага зместу, раскрываючы няпростыя суадносіны мастака і мастацтва. Другі раздзел прысвечаны... Болей »