be

Кнігі

Верш на Свабоду
pdf

Верш на Свабоду


Гэтую кнігу можна чытаць пад музыку — рэкамэндуем Джузэпэ Вэрдзі, арыю з опэры «Набука», — яна гучала на хвалях беларускай «Свабоды» ўвесь 2001 год да апошняга сьнежаньскага вечара: «Ты пяеш — і з табой маё сэрца пяе, о Свабода!..» «Freedom House» — міжнародная арганізацыя «Дом Свабоды» — у 2001 годзе... Болей »

Мой шыбалет
pdf

Мой шыбалет

Аўтабiяграфiчныя арабэскi
Садоўскi Пётра

Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця... Болей »

Жывая мова
pdf

Жывая мова


Бушлякоў Юрась

«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову... Болей »

Каляндар Бахарэвіча
pdf

Каляндар Бахарэвіча


Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс.... Болей »

Нечаканы Скарына
pdf

Нечаканы Скарына


Абламейка Сяргей

Кнігу складае аўтарскае эсэ ў 25 частках «Нечаканы Скарына», у якім прадстаўлены новы погляд на асобу Францішка Скарыны і арыгінальныя гістарыясофскія канцэпцыі для разуменьня ягонай дзейнасьці, даробку і шчыльных сувязяў з італьянскім Рэнэсансам. Другую частку кнігі складаюць аўтарскія інтэрвію зь беларускімі... Болей »

Міхась Кукабака
pdf

Міхась Кукабака


У дакументальнай кнізе, прысвечанай Міхасю Кукабаку — беларускаму іншадумцу і публіцысту часоў СССР, адлюстраваныя невядомыя старонкі яго біяграфіі, а таксама прадстаўленыя публіцыстычныя творы і дакументы. Аснову кнігі складае штэрв’ю з Міхасём Кукабакам, якое запісвалася на працягу трох дзён у лютым... Болей »

The Chronicles of Belarusian Political Prisoners
pdf

The Chronicles of Belarusian Political Prisoners

Kroniki białoruskich więźniów politycznych

The book you are holding in your hands was created to show more than 20 years of the history of the Republic of Belarus. It describes the fate of more than a hundred political prisoners. The publication was released in two dual-language versions (Belarusian and Polish, and English and Polish) and contains... Болей »

Зкімбы-зымбы
pdf

Зкімбы-зымбы

Кніга люстрацыяў
Лукашук Аляксандр

У люстэрку задняга віду шукае аўтар не справядлівасці, а праўды, не сэнсу, а рыфмы, не гісторыі, а свабоды. Люстрацыі, але наадварот. Падушкі маіх цётак — сон гісторыі — дзве сястры — дзве мовы — дзе мяне зрабілі — таварыш Берыя не апраўдаў даверыя — не памёр — не там і не тады — невядомы дзед — ну... Болей »

Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера
epub pdf

Прабежкі па беразе Жэнеўскага возера


Бяляцкі Алесь

Швейцарыя заўсёды была для мяне загадкавай краінай. Зьлепленая з разнамоўных і рознакультурных народаў — немцаў, французаў і італьянцаў, яна нейкім дзіўным чынам самазахоўвалася на працягу стагоддзяў, выжываючы ў віруючым еўрапейскім катле. З сучасных стэрэатыпаў пры згадцы “Швейцарыя” — адразу прыходзіць... Болей »

Справа Бяляцкага
pdf

Справа Бяляцкага


Каліноўскі Валер

Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org