be

Кнігі

Віцебскія Курапаты
pdf

Віцебскія Курапаты

Кніга ўспамінаў відавочцаў “сталінскіх” расстрэлаў у ваколіцах Віцебска, а таксама іх сваякоў і нашчадкаў

Кніга ўспамінаў відавочцаў “сталінскіх” расстрэлаў у ваколіцах Віцебска, а таксама іх сваякоў і нашчадкаў. У кнігу ўключаны ўспаміны жыхароў вёсак Паляі, Хайсы, Дрыколле, Лужасна і інш, сабраныя віцебскімі ўдзельнікамі клуба гісторыі і даўніны “Узгор’е” ў 1989-90 гг. і краязнаўцам Янам Дзяржаўцавым у... Болей »

Якуб Колас - вядомы і невядомы
pdf

Якуб Колас - вядомы і невядомы


Трафімчык Анатоль

Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка.... Болей »

Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.

Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.

матэрыялы генеральных візітацый

Кніга распачынае выдавецкую серыю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Святыні Вялікага Княства Літоўскага». Галоўная задача серыі - у сістэматызаваным выглядзе ажыццявіць публікацыю масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ ХVІ-ХVІІІ стст. Найболып важным і інфарматыўным відам... Болей »

Бог накрэсліў на маім сэрцы Беларусь

Бог накрэсліў на маім сэрцы Беларусь


Вранава Святлана

Кніжка аб тым, што можа стацца, калі чалавек скажа “ТАК” Божаму пакліканню і дасць яму здзейсніцца. Прысвечана Міхаілу, Вользе (пасмяротна) і Валеру з Наташай, якія насцеж адчынілі для мяне дзверы сваіх сэрцаў і Беларусі, а таксама іншым дарагім (Зеларусам: Антонію з Наташай, Паўлу з Вольгай, Аляксею... Болей »

Забытыя прывіды мрояў

Забытыя прывіды мрояў


Болбас Вадзім

У кнігу ўвайшлі тэксты, напісаныя ў розны час. Пераклады твораў сусьветна вядомага польскага паэта Канстанты Ільдэфанса Галчыньс-кага зробленыя паводле выданьня: Konstanty Ildefons Gałczyński, POEZJE. Czytelnik. Warszawa, 1973. Асобныя з гэтых твораў публікаваліся ў газэтах “Наша Ніва”, “Сям’я”, а таксама... Болей »

Выбранае

Выбранае


Ільяшэвіч Хведар

"Выбранае" Хведара Ільяшэвіча (1910–1948) — спроба сабраць у адным томе найлепшыя ўзоры паэтычнай, празаічнай, публіцыстычнай творчасці пісьменніка. Вершы, апавяданні, фельетоны, літаратурна-крытычныя нарысы заходнебеларускага творцы, які загінуў у маладым веку, дапоўненыя ўспамінамі пра яго, а таксама... Болей »

“Што варта радасці і слёз…”
pdf epub

“Што варта радасці і слёз…”

Біяграфія ў вершах і нарысах
Каржанеўская Галіна

У кожнага чалавека дзве біяграфіі. Адна фармуецца знешнімі падзеямі жыцця, другая з’яўляецца іх праекцыяй ва ўнутраным свеце. Такой праекцыяй, выяўленай у розных літаратурных жанрах, і з’яўляецца кніга вядомай пісьменніцы. У кнізе адлюстраваны два перыяды жыцця Г. Каржанеўскай — ранні, звязаны са Случчынай... Болей »

„За прамень схаплюся - і жыву!”
pdf

„За прамень схаплюся - і жыву!”

творчая самабытнасць Ніны Шкляравай
Бараноўскі Алесь

Творчасць Ніны Шкляравай - каштоўны матэрыял для навуковага аналізу, але сістэматызавана яшчэ не вывучалася беларускімі крытыкамі і літаратуразнаўцамі. Кніга А. Бараноўскага з’яўляецца першай спробай такога вывучэння. Аўтар аналізуе мастацкія сродкі лірыкі Н. Шкляравай, прадстаўляючы пры гэтым іх разгорнутую... Болей »

Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму
pdf

Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі на тэрыторыі функцыянавання нямецкага акупацыйнага рэжыму

(чэрвень 1941 – ліпень 1944 г.)
Лыч Леанід

Айчынная гістарычная навука і публіцыстыка маюць значныя дасягненні ў даследаванні ўсіх асноўных аспектаў жыцця беларускага народа ў гады нямецкай акупацыі. Пэўным выключэннем і да сённяшняга дня з’яўляецца мо толькі праблема культурнага жыцця на тэрыторыі, што знаходзілася пад юрысдыкцыяй акупацыйных... Болей »

Варыяцыі на нацыянальную тэму
pdf

Варыяцыі на нацыянальную тэму


Лыч Леанід

У кнізе ў форме фрагментаў і мініяцюр паказваецца нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі больш чым за два стагоддзі яе гісторыі. У прапанаванай чытачу публікацыі ён без усялякіх цяжкасцяў знойдзе адказы на пытанні, чаму на службу нацыянальнай ідэі нам не ўдалося паставіць палітычныя рэжымы БССР і Рэспублікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org