be

Кнігі

Жаўнеры БНР
pdf

Жаўнеры БНР


Латышонак Алег

Мне, як будучаму беларускаму гісторыку, вельмі пашанцавала. Латышонкі любілі гісторыю і шанавалі традыцыю, прытым гэта была традыцыя нацыянальная, а не народная. Сьпяваць ніхто з Латышонкаў не сьпяваў; нават шкада, бо бацьку не атрымоўвалася прасьпяваць парадачна хоць бы толькі "Мы выйдзем шчыльнымі... Болей »

Маё невымаўля
epub pdf

Маё невымаўля

Вершы
Кудасава Наста

Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё... Болей »

Добрая фатаграфія
pdf

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён
Пазьняк Зянон

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму... Болей »

Вялікае Княства
pdf

Вялікае Княства

паэма ў трох частках, вершы і фатаграфіі
Пазьняк Зянон

Настальгія не дае душы ачарсьцьвець. Яна жывіць душу болем. А балючая душа кідаецца, як у вір, у паэзію. Гэтак ужо склалася ў жыцьці літаратуры, што ва ўсе стагодзьдзі самыя прачулыя й разумныя паэмы й нізкі вершаў ствараліся ў выгнаньні. Адразу ж сам сябе папраўляю, не ствараліся, а дыктаваліся паняй... Болей »

Дзве постаці
pdf

Дзве постаці

Ніл Гілевіч, Яўгенія Янішчыц
Аўсяннікава Тамара

У кнігу ўвайшлі артыкулы розных гадоў аб творчасці Ніла Гілевіча і Яўгеніі Янішчыц, кожны з якіх прасякнуты павагай і любоўю да паэтаў, імкненнем спасцігнуць іх лёс і творчы шлях. У выданне ўключаны вершы-прысвячэнні, дзённікавыя запісы з Нілам Гілевічам, успаміны пра Яўгенію Янішчыц і яе радаводы.... Болей »

Несымэтрычныя сны
mp3 pdf

Несымэтрычныя сны


Хадановіч Андрэй

У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008–2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўкай... Болей »

Вясна ў кароткім паліто...
fb2 mobi epub pdf

Вясна ў кароткім паліто...

Вершы
Арцюх Зміцер

У сваёй першай кнізе “Вясна ў кароткім паліто...” аўтар параўноўвае каханне з порамі года. Гэта і вясна, калі нараджаецца пачуццё, і лета, калі яно развіваецца, і восень, калі згасае, і зіма, калі яго прыходзіцца чакаць. Але, як і ў прыродзе, у жыцці таксама бывае вясна зімой і зіма летам. Назіраючы... Болей »

Нясвіжская Мельпамена
pdf

Нясвіжская Мельпамена

Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл
Некрашэвіч-Кароткая Жанна

У манаграфіі ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследаваны арыгінальныя камедыі, трагедыі і оперы княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл. На шырокім культуралагічным фоне вывучаецца гісторыя нясвіжскага прыдворнага тэатра да сярэдзіны XVIII стагоддзя, робяцца абагульняючыя высновы пра спецыфіку прыдворнай... Болей »

Bellum Prutenum / Пруская вайна
pdf

Bellum Prutenum / Пруская вайна

На лацінскай і беларускай мовах
Visliciensis Joannis / Вісліцкі Ян

Выданне ўяўляе сабой першую ў Беларусі публікацыю збору твораў беларускага лацінамоўнага паэта XVI ст. Яна Вісліцкага. Тэксты друкуюцца паралельна: на лацінскай мове і ў перакладзе на сучасную беларускую мову. Разлічана на філолагаў-класікаў, вучоных-медыявістаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама... Болей »

Права на культуру. Беларусь 2021
pdf

Права на культуру. Беларусь 2021

Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры
Беларускі ПЭН-цэнтр

У 2019 годзе Беларускі ПЭН пачаў сістэмна збіраць інфармацыю пра рэалізацыю культурных правоў і парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі. У студзені 2021 года Беларускі ПЭН ва ўмовах разгортвання грамадска-палітычнага крызісу прадставіў публічную справаздачу пра маніторынг... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org