be

Кнігі

Менскае гета

Менскае гета


Смоляр Гірш

Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. "Дакументу" ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (які яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім... Болей »

Сляза пякучая Айчыны

Сляза пякучая Айчыны

Творчы партрэт Яна Чыквіна

Спадчына неабмінальная - вызначана ад веку месца народзін, прыйсця на свет белы, дзе зрастаецца чалавек са сваім часам, разгортваецца ўсімі сваімі магчымасцямі ў згодзе ці спрэчцы з наканаваннем. У сваю чаргу, родны куток, радзіма наноў і наноў нараджаецца, люстрыцца, адбіваецца рознымі абліччамі ў душах... Болей »

Счастье моё...

Счастье моё...

Дневники Иосифа Голубева 1916-1923 гг.

Дзённікі І.П.Голубева — адна з нямногіх памятак пра падзеі 1916—1923 гг. у Мінску. Панарама тых бурных гадоў прадстаўлена адначасова ў двух вымярэннях. 3 аднаго боку, з пазіцыі рабочага-бальшавіка, які за пяць гадоў праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам разачараванага ў гэтай ідэі чалавека.... Болей »

Астафей Валовіч

Астафей Валовіч


Саверчанка Іван

Астафей Валовіч належаў да старажытнага беларускага шляхецкага роду, які заснаваў нейкі Ходзька, што жыў у першай палове XV стагоддзя на Гарадзеншчыне. Дзед Астафея — Грынька займаў у Вялікім Княстве пры Казіміры Ягелончыку пасаду канюшага. Менавіта Грынька ў 1499 годзе атрымаў шляхецтва і прозвішча... Болей »

Дэмаграфічная сітуацыя на Беларусі 1898-1989

Дэмаграфічная сітуацыя на Беларусі 1898-1989


Эбэрхардт Пётр

Погляд Пятра Эбэрхардта на праблемы народанасельніцтва Беларусі цікавы ўжо тым, што гэта не тыпова савецкае аднабаковае бачанне складаных працэсаў у дэмаграфіі, а спроба па-іншаму пераасэнсаваць сацыяльна-эканамічныя варункі жыцця беларусаў, няхай, нават, праз даследаванне функцыянавання жыхароў польскай... Болей »

Беларускае вяселле

Беларускае вяселле

Абрад. Зычэнні. Тосты. Прыказкі. Фразеалагізмы. (На матэрыяле Гродзеншчыны)
Даніловіч М.А., Памецька Н.К., Піваварчык І.В.

У кнізе на этнаграфічным і лінгвістычным матэрыяле паказана беларускае вяселле на Гродзеншчыне. Упершыню комплексна разглядаюцца абрад і вусная народная творчасць, звязаная з вясельным абрадам: зычэнні, прыказкі, тосты, фразеалагізмы. Разлічана на работнікаў культуры, настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў... Болей »

Metriciana
pdf

Metriciana

Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага

Другі том альманаху Metricana працягвае запачаткаваную ў 2001 годзе традыцыю навуковага выдання, прысвечанага ўнікальнаму корпусу крыніцаў па гісторыі нашага рэгіёну Еўропы - Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага тому Metricana выходзіць у свет як міжнароднае выданне.... Болей »

Французские заимствования в белорусском языке

Французские заимствования в белорусском языке


Мальцева Т.А.

У манаграфіі раскрываюцца асаблівасці фармальнай і семантычнай адаптацыі французскіх запазычанняў (галіцызмы) беларускай моўнай сістэмай. Выяўляюцца тыя зрухі, якія адбываліся ў семантычнай структуры гэтых слоў на глебе беларускай мовы ва ўзаемасувязі з яго спрадвечнай лексікай, паказваецца словаўтваральны... Болей »

Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі

Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі


Касцюк Міхаіл

У кнізе раскрываецца сустнасць таталітарнай формы кіравання сацыяльна-эканамічнымі, грамадска-палітычнымі, культурнымі працэсамі, прычыны і этапы ўсталявання бальшавіцкай таталітарнай сістэмы, яе ўкараненне ў розныя сферы жыцця савецкага, у тым ліку беларускага грамадства. Адлюстраваны стваральныя і... Болей »

Максім Танк

Максім Танк

На скразняках стагоддзя
Мікуліч Мікола

У кнізе робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка - паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з М.Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 | fundacja@kamunikat.org | Białystok | Polska
Правы © 2000-2026 by Kamunikat.org