be

Кнігі

Меліярацыя з Альбэрам Камю
pdf epub

Меліярацыя з Альбэрам Камю


Мудроў Вінцэсь

Зборнік складаюць 10 апавяданняў, у якіх аўтар піша пра нашы дні, а таксама згадвае часы сваёй маладосці.... Болей »

Ноч Цмока
mp3

Ноч Цмока

Раман
Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »

Шлях
mp3

Шлях


Мельнікаў Андрэй

Нарадзiўся ў 1965 у Гомлi. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Оршы. Орша ж была галоўным горадам жыцця з 1969 па 2002гг., нягледзячы на шматлікія (але збольшага недалёкія) вандраванні і любоў да іх. Служыў у войску, працаваў рабочым, загадчыкам фоталабараторыi, настаўнiкам i кiраўнiком дзiцячых гурткоў. У 1987-90гг.быў... Болей »

Паром празь Ля-Манш 40zł

Паром празь Ля-Манш

Вершы
Арлоў Уладзімір

Кнігу склалі выбраныя творы зь пяці паэтычных кніг Уладзіміра Арлова. За адну з іх — «Паром празь Ля-Манш», пераствораную па-польску знакамітым перакладчыкам Адамам Паморскім, аўтар быў уганараваны міжнароднай прэміяй «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010).... Болей »

Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

што такое Беларусь і хто такія беларусы: восемдзесят чатыры кароткіх інтэрв’ю пра беларускі нацыянальны праект
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Гэтая кніга пабачыла свету верасні 2020 года. Яна складаецца з інтэрв’ю, запісаных у межах праграмы "Ідэя X” у перыяд з ліпеня 2018 і па жнівень 2020 года. Што праўда, менавіта гэтая кніга, якая ў вас у руках, не з таго, першага накладу 2020 года. Той наклад быў разабраны чытачамі цягам трох месяцаў.... Болей »

Беларуская нацыянальная ідэя

Беларуская нацыянальная ідэя

На маршы
Лукашук Зміцер, Гаруноў Максім

Другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем. У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню.... Болей »

Айчына

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі
Арлоў Уладзімір

Беларусь - еўрапейская краіна з багатай і слаўнай гісторыяй. Больш за 1000 гадоў таму ўжо існавала першая старажытнабеларуская дзяржава -- Полацкае княства. Наша дзяржаўнасць працягвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім, дзе панавала беларуская культура, а беларуская мова была дзяржаўнай. Гэтая кніга распавядзе... Болей »

Айчына
mp3

Айчына

Маляўнічая гісторыя. Ад Агінскага да Багушэвіча
Арлоў Уладзімір

Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского... Болей »

Выбраныя творы
pdf

Выбраныя творы


Вярцінскі Анатоль

Кнігу склалі найбольш значныя выбраныя творы Анатоля Вярцінскага (н. 1931) — вершы, паэмы, міфалагічная драма, публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя артыкулы, нататкі, эсэ. Яны даюць належнае ўяўленне пра творчы шлях і грамадскую дзейнасць аўтара, пра асаблівасці яго паэтыкі, мастацкага стылю, пра яго... Болей »

Проста ноч на дварэ
pdf

Проста ноч на дварэ

мініяцюры
Андзілеўка Людміла

Ці заўважыў ты, дарагі наш чытач, адну цікавую акалічнасць “маладосцеўскіх" кніжак: не толькі ў паэзію, але і ў прозу актыўна рушылі жанчыны? Гэтае выданне — ужо чацвёртая “жаночая” празаічная кніга ў 1998 годзе, і адразу ж трэба паведаміць чытачу: і гэтая аўтарка — вельмі цікавы чалавек. I не толькі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org