be

Кнігі

Паміж песняй і болем
pdf epub mobi fb2

Паміж песняй і болем

Выбраныя творы
Трубач Леанід

Цяжка паверыць, што няма ўжо ў Паставах Леаніда Трубача. Няма нашага аднакурсніка, сябра, філолага, педагога і, вядома ж, цудоўнага паэта. Невылечная хвароба 46-гадовага мужчыну скасіла вельмі хутка. Таму не верыцца, што Лёнька (мы так яго ўсе называлі) не патэлефануе, не прыедзе на сустрэчу аднакурснікаў... Болей »

Я - мінчанін
pdf epub

Я - мінчанін


Рублеўская Людміла

Я правяду цябе па сваім родным горадзе, дружа… Магчыма, гэта і твой родны горад, і ты таксама можаш з гордасцю сказаць: “Я – мінчанін”. І нават калі гэта не так, павер: гэты горад – самы прыгожы ў свеце. Ты можаш запярэчыць мне: на свеце столькі гарадоў большых і старажытнейшых, дзе ёсць хмарачосы... Болей »

Карона на дне віра
pdf epub

Карона на дне віра

альбо Казкі з хутара Юстына
Рублеўская Людміла

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны... Болей »

Женщины
mobi pdf epub fb2

Женщины


Тамковіч Аляксандр

Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И... Болей »

Інтэрв’ю, якіх не было
pdf epub mobi fb2

Інтэрв’ю, якіх не было


Тамковіч Аляксандр

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў... Болей »

Сэрца мармуровага анёла
pdf

Сэрца мармуровага анёла

Аповесці, апавяданні
Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »

Як акіян з кропелькай барукаўся
epub fb2 mobi pdf

Як акіян з кропелькай барукаўся

Казкі
Бутэвіч Анатоль

Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.... Болей »

Аповесці
fb2 pdf epub mobi

Аповесці


Быкаў Васіль

Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »

Альпійская балада
pdf epub mobi fb2

Альпійская балада

Аповесць
Быкаў Васіль

Ён упаў, спатыкнуўшыся аб штосьці, і адразу ж ускочыў – адчуў: трэба хутчэй ад гэтага месца, ад забітага камандафюрэра; пакуль не спахапіліся, трэба недзе зашыцца, схавацца, а можа, і прарвацца з завода. Але ў віхурыстым пыле, які накрыў цэх, амаль нічога не было відаць, і ён ледзьве не сунуўся ў чорную... Болей »

У тумане
epub fb2 mobi pdf

У тумане

Аповесці
Быкаў Васіль

Новая аповесць Васіля быкава “У тумане” прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў і Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход і расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх рэпрэсій пакладзены ў аснову аповесці “Аблава” Аповесць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org