- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падхоплены гаманкім натоўпам, Юрка рушыў па платформе. Пасля вагоннай задухі людзі цяжка дыхалі, зморана аддзімаліся, хтосьці керхаў над самым ягоным вухам і ціха мацюкаўся. Усё пнуліся хутчэй вырвацца на прастор, а таму шыбавалі шырокім крокам, кранаючыся плечукамі і стукаючы мыскамі чаравікаў па пятках... Болей »
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні... Болей »
На дварэ пачатак студзеня 1986-га, а на двары… — Мішка Шошын глядзіць у заснежанае вакно, дзе вісіць тэрмометр і задаволена паведамляе: «Сорак адно ачко». Мішкава задаволенасць зразумелая. Яшчэ пару «ачкоў», і заўтра на працу можна не выходзіць. Абвесцяць актываваны дзень. Раніцай было не болей за трыццаць... Болей »
Апавяданні, якія ўвайшлі ў гэты зборнік празаіка, вызначаюцца ўстурбаванасцю аўтара маральным станам грамадства. Пры гэтым сатырычная накіраванасць многіх з іх спалучаецца з мяккім лірызмам.... Болей »
У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Барыс Пятровіч - вядомы беларускі літаратар. Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» ў 1988 годзе (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце... Болей »
„Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве”. Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха... Болей »
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »
Другая частка кнігі „Айчына” распавядае пра гісторыю Беларусі ХІХ стагоддзя. Наш край тады быў гвалтоўна захоплены Расейскай імперыяй. Яна карысталася чалавечымі і прыроднымі рэсурсамі беларускай зямлі, а наўзамен толькі павялічвала прыгнёт. Беларусаў лічылі не самастойным народам, а часткаю „общерусского... Болей »
Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе.... Болей »
Раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў... Болей »