- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты беларуска-рускі слоўнік прызначаны найперш для вучняў і настаўнікаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца ім могуць таксама навучэнцы і выкладчыкі вучылішчаў, каледжаў і тэхнікумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў. Слоўнік можа быць выкарыстаны пры перакладах з беларускай мовы на рускую... Болей »
У слоўніку прыведзена каля 800 тэрмінаў па архітэктуры, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, гісторыі культуры, кожны з якіх суправаджае кароткае тлумачэнне названай з'явы, паняцця, прадмета. Тэрміны, якія з'яўляюцца запазычаннямі з іншых моў, суправаджае этымалагічная даведка. Слоўнік ілюстраваны... Болей »
"Апантаная любоў", "Светлая мелодыя кахання" — загалоўкі рэцэнзій на першую кнігу дылогіі — раман "Явар з калінаю" (1994). Тэма кахання дамінуе і ў гзтай, другой яе кнізе. Да асноўных персанажаў дзвюх кніг, а гэта памочнік ляснічага Іван Гаркуша і яго жонка Зоя Пятроўна, у новым рамане далучаецца яшчэ... Болей »
«Хто твой бацька?» — гэтае пытанне заўсёды паўстае перад падлеткамі. Пра самыя складаныя моманты ў жыцці хлапчукоў пасляваеннай пары, якія нясуць на сабе крыж бацькоўскіх памылак, і ідзе размова ў новай кнізе А. Афяроўскага.... Болей »
У кнізе вядомага беларускага пісьменніка Леаніда Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю» ўздымаюцца надзённыя праблемы жыцця пасля Чарнобыля. Аўтар сам з адселенай вёскі, сэрцам і душою перажыў чарнобыльскую бяду. Пра гэта яго апавяданні. У іх дзейнічаюць пераважна маладыя людзі, якія сталі перасяленцамі. У... Болей »
We wschodniej Białostocczyźnie, we wsiach prawosławnych, proces upadku tradycyjnej kultury ludowej miał przebieg szczególnie dramatyczny. Zachowana tu długo w nienaruszonym prawie stanie tradycyjna kultura ludowa - poddana została nagłej, drastycznej próbie, gdy prawie wszyscy mieszkańcy tych wsi w 1915... Болей »
Вострасюжэтная аповесць расказвае аб тым, як у замаруджанае і назаўжды ўстаялае жыццё невялікага гарадка, навакольных вёсак, у жыццё іх насельнікаў уварваліся падзеі трывожныя, нязвыклыя, небяспечныя.... Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут... Болей »
Федар Палачанін — прадстаўнік маладзейшага пакалення беларускіх драматургаў. Яго п'есы ахвотна ставяць самадзейныя калектывы, абласныя тэатры. Яркая індывідуальнасць аўтара яскрава высвечана у яго першай кнізе «Расплата за нелюбоў», у якую ўвайшлі дзве камедыі і адна меладрама.... Болей »
Аповесць расказвае пра юнакоў, якія сустрэлі першыя гады так званай "перабудовы" ў казарме ваенна-будаўнічай часці. Воінам-будаўнікам даводзіцца змагацца з бяздушным, чэрствым начальствам. Успыхвае стыхійная забастоўка. У такой няпростай барацьбе мужнеюць юнакі, гартуюць характары, каб абараніць сваю... Болей »